Першы выпуск “Індэкса” ахопліваў адзін з самых напружаных перыядаў у гісторыі незалежнай Беларусі: жнівень — кастрычнік 2020 года. Новы выпуск аналізуе падзеі трох наступных месяцаў, калі вулічная актыўнасць сцішвалася, а прапаганда набірала абароты.
“Індэкс ідэнтычнасці” прызначаны забяспечваць сістэматычны аналіз, які дазволіць адсочваць змены ў беларускай ідэнтычнасці і пазіцыях розных актораў — грамадскіх ініцыятыў, дзяржавы і бізнесу. “Індэкс ідэнтычнасці” накіраваны на тое, каб аналізаваць ключавыя падзеі і заявы стэйкхолдэраў, выяўляць тэндэнцыі ў дынаміцы і фармаваць прагнозы іх далейшага развіцця.
Падчас прэзентацыі “Індэкса” мы абмяркуем:
1. Як змяніўся уплыў на ідэнтычнасць дзяржавы, грамадства і бізнесу зімой 2020 – 2021 у параўнанні з перыядам актыўных вулічных пратэстаў?
2. Якія наратывы прасоўвае дзяржаўная прапаганда адносна беларускай ідэнтычнасці?
3. Як павязаныя умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці і грамадска-палітычны раскол?
У прэзентацыі і дыскусіі возьмуць удзел:
-
Вадзім Мажэйка — кандыдат культуралогіі, аналітык BISS;
-
Максім Стэфановіч — магістр паліталогіі, палітычны і медыяаналітык, Sence Analytics;
-
Андрэй Расінскі — культуролаг, запрошаны эксперт BISS.
Мовы дыскусіі — беларуская, руская, англійская (сінхронны пераклад).
Прэзентацыя адбудзецца ў Zoom, таксама будзе дасяжная трансляцыя ў Facebook ды YouTube. Каб узяць удзел у прэзентацыі і мець магчымасць задаваць свае пытанні выступоўцам, запоўніце гэтую форму: https://forms.gle/WAUA5s92Pwx7zT6q6
Прэзентацыя саарганізаваная Прэс-клубам і Інфармацыйнам офісам «Беларусь у фокусе».