• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларуская ідэнтычнасць і наратывы прапаганды: прэзентацыя аналітычнага прадукту BISS

    Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) запрашае на прэзентацыю другога выпуску свайго новага аналітычнага прадукту —  “Індэкса ідэнтычнасці”.

    Першы выпуск “Індэкса” ахопліваў адзін з самых напружаных перыядаў у гісторыі незалежнай Беларусі: жнівень — кастрычнік 2020 года. Новы выпуск аналізуе падзеі трох наступных месяцаў, калі вулічная актыўнасць сцішвалася, а прапаганда набірала абароты.

    “Індэкс ідэнтычнасці” прызначаны забяспечваць сістэматычны аналіз, які дазволіць адсочваць змены ў беларускай ідэнтычнасці і пазіцыях розных актораў — грамадскіх ініцыятыў, дзяржавы і бізнесу. “Індэкс ідэнтычнасці” накіраваны на тое, каб аналізаваць ключавыя падзеі і заявы стэйкхолдэраў, выяўляць тэндэнцыі ў дынаміцы і фармаваць прагнозы іх далейшага развіцця.

    Падчас прэзентацыі “Індэкса” мы абмяркуем:

    1. Як змяніўся уплыў на ідэнтычнасць дзяржавы, грамадства і бізнесу зімой 2020 – 2021 у параўнанні з перыядам актыўных вулічных пратэстаў?

    2. Якія наратывы прасоўвае дзяржаўная прапаганда адносна беларускай ідэнтычнасці?

    3. Як павязаныя умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці і грамадска-палітычны раскол?

    У прэзентацыі і дыскусіі возьмуць удзел:

    • Вадзім Мажэйка — кандыдат культуралогіі, аналітык BISS;

    • Максім Стэфановіч — магістр паліталогіі, палітычны і медыяаналітык, Sence Ana­lyt­ics;

    • Андрэй Расінскі — культуролаг, запрошаны эксперт BISS.

    Мовы дыскусіі — беларуская, руская, англійская (сінхронны пераклад).

    Прэзентацыя адбудзецца ў Zoom, таксама будзе дасяжная трансляцыя ў Face­book ды YouTube. Каб узяць удзел у прэзентацыі і мець магчымасць задаваць свае пытанні выступоўцам, запоўніце гэтую форму: https://forms.gle/WAUA5s92Pwx7zT6q6

    Прэзентацыя саарганізаваная Прэс-клубам і Інфармацыйнам офісам «Беларусь у фокусе».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці