• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі Калегіюм прадстаўляе: круглы стол “Сучасная літаратура: актуальнасць класікі”.

    Сёння літаратура відавочна траціць тое значнае месца, што займала ў папярэднія эпохі. З гэтага і асноўныя пытанні для абмеркавання: ці могуць аўтары мінулага сказаць нешта істотнае цяперашняму грамадству? Ці абавязкова ведаць літаратурную класіку сёняшняму адукаванаму чалавеку? Якая роля класічнай літаратуры ў сучаснай культурнай і інфармацыйнай прасторы?

    Удзельнікі: Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Богдан Задура (Польшча), Андрэй Хадановіч і Люба Якімчук (Украіна). 

    Мадэратар Ірына Дубянецкая.

    Штогадовы Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» запачаткаваны ў 2012 годзе ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» http://lit-bel.org/ і Беларускім ПЭН-цэнтрам: http://pen-centre.by. У розныя гады ўдзельнікамі фестывалю былі паэты з Беларусі, Германіі, Ісландыі, Казахстана, Літвы, Латвіі, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі. Сярод традыцыйных мерапрыемстваў фестывалю – паэтычны слэм, літаратурныя чытанні, дыскусіі, прэзентацыя кніг, кніжных серый, музычныя выступы і г.д.

    Ужо другі раз Беларускі Калегіюм ладзіць публічнае абмеркаванне вострых праблем літаратуры ў межах фестываля “Вершы на асфальце”.

    Усю праграму фестываля можна паглядзець тут.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці