Брыфінг “Рэпарцёраў без межаў” і БАЖ па сітуацыі з медыя
Беларусь: Як выжыць незалежнай журналістыцы?
Ужо не сакрэт, што Аляксандр Лукашэнка – адзін з найбуйнейшых у свеце ворагаў свабоды прэсы: ён жорстка пераследуе супрацоўнікаў СМІ, закрывае рэдакцыі, забараняе прафесійныя арганізацыі. Падаўленне свабоды прэсы ў краіне наўрост ля парогу Еўресаюза радыкальнае, а ўмовы працы для незалежных журналістаў невыносныя.
З 9 жніўня 2020 года міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў задакументавалі амаль 70 выпадкаў бесчалавечнага абыходжання з супрацоўнікамі СМІ.
Як працуюць беларускія медыя пасля летняй хвалі пагромаў у рэдакцыях?
Якая сітуацыя па крымінальных справах супраць журналістаў, 29 з якіх знаходзяцца ў няволі?
Калі незалежная журналістыка стала немагчымай у краіне, ці можа быць выйсцем журналістыка ў эміграцыі?
У брыфінгу нямецкага аддзялення “Рэпарцёраў без межаў” бяруць удзел:
Барыс Гарэцкі, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў
Любоў Каспяровіч, былая журналістка парталу ТУТ.БАЙ, знішчанага ўладамі 18 траўня.
Мадэратар брыфінгу: Крыстафер Рэш, “Рэпарцёры без межаў”
Брыфінг пройдзе ў Берліне з адначасовай трансляцыяй у Zoom з перакладам на нямецкай і беларускай мовах.
Калі: аўторак, 23 лістапада, 19:00 паводле Мінскага часу.
Для ўдзелу ў брыфінгу просім зарэгістравацца праз ліст на event@reporter-ohne-grenzen.de.
Электронны бюлетэнь «СМІ ў Беларусі»: «ПЕРАСЛЕД СМІ І ЖУРНАЛІСТАЎ У 2021 ГОДЗЕ»
Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2021 годзе (табліца, спіс зняволеных)