• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Cямейны экалагічны пікнік «Мова дзяцей» ў Гомелі

    Экалагічны пікнік для дзяцей ад Гомельскай філіі «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і заняткаў «Мова дзяцей» пройдзе ў Гомелі 11 ліпеня (субота).
    Запрашаюцца да ўдзелу дзеці ад 3 да 12 год разам з бацькамі, а таксама ўсе зацікаўленыя. Мэта экалагічнага пікніка зрабіць улюбёную частку горада чыстай і займальна правесці час разам. У першай частцы праграмы арганізатары прапаноўваюць прыбраць зялёную зону: праслухаць інтэрактыўную лекцыю пра смецце і віды пластыку, памаляваць расліны і пагуляць у гульні. У праграме шмат розных цікавостак.
    Пачатак а 12.30, мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30. Месца правядзення тэрыторыя парка «Фестывальны».
    З сабой пажадана мець рабочую вопратку, пітную ваду, сродкі ад насякомых, дыванкі ці пакрывала, каб сядзець на траве. Не забывайцеся пра сродкі бяспекі — маскі і антысэптыкі.
    Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Але патрэбна рэгістрацыя, форма якой знаходзіцца па спасылцы https://bit.ly/2NVEGuZ
    У адказ на форму рэгістрацыі, на e‑mail будзе даслан ліст з лагістыкай і іншымі дэталямі.
    Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 908–91-62 (Марыя).
    Заняткі «Мова дзяцей» распачаліся ў Гомелі у 2016 годзе, праведзена больш за 200 заняткаў, за гэты час праз гурток прайшлі больш за 150 навучэнцаў. Навучане вылучаецца незвычайнымі творчымі метадычнымі падыходамі, дзе дзеці ў групах розных узростаў у гульнявой форме вывучаюць беларускую мову.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці