Дадлайн рэгістрацыі на XIV Глабальны медыяфорум кампаніі Deutsche Welle
14–15 чэрвеня 2021 года ў Боне адбудзецца XIV Глабальны медыяфорум кампаніі Deutsche Welle на тэму Disruption and Innovation у анлайн-фармаце. Мова канферэнцыі — англійская.
Deutsche Welle будзе распрацавана лічбавая платформа з эксклюзіўнымі прапановамі, якія будуць даступныя ўдзельнікам для дыскусій, семінараў і абмеркаванняў.
Падчас шматлікіх стрымаў, якія будуць трансліравацца ў прамым эфіры з Бона, прадстаўнікі СМІ з усяго свету разам са спецыялістамі і мультыплікатарамі (блогерамі, інтэрнэт-актывістамі, творцамі перамен) у сферы палітыкі і грамадзянскай супольнасці, культуры і адукацыі, эканомікі і навукі паразважаюць на тэму падрыўных інавацый.
-
Якія выклікі прадстаўляюць гэтыя працэсы для СМІ і палітыкі, эканомікі і грамадства, і які нявыкарыстаны патэнцыял хаваецца там?
-
Як медыякампаніі могуць творча выкарыстоўваць штучны інтэлект?
-
Якія прыёмы дапамогуць зрабіць асвятленне падзей больш разнастайным?
Удзельнікі Глабальнага медыяфоруму 2021 даведаюцца пра выклікі і магчымасці, якія стварае сіла падрыўных інавацый, і змогуць прымяняць гэтыя тэхналогіі ў сваёй працы.
Да ўдзелу ў Глабальным медыяфоруме запрашаюцца прадстаўнікі СМІ, журналісты, блогеры, інтэрнэт-актывісты і спецыялісты.
Зацікаўленых ва ўдзеле ў мерапрыемстве просім дасылаць заяўку з указаннем электроннага і паштовага адрасоў не пазней за 4 лютага 2021 года на адрас аддзела прэсы Пасольства Германіі ў Мінску: info@minsk.diplo.de
Дадатковую інфармацыю пра змест і праграму канферэнцыі можна знайсці на сайце www.dw.com/gmf