• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Drink Talk #5: Жыццё без вайны з вірусамі ды іншымі істотамі

    7 ліпеня | 19:00 | zoom
    рэгістрацыя: https://forms.gle/6wBbetPppWPreWdu8

    У сітуацыі пандэміі COVID-19 мілітарысцкі дыскурс знайшоў сваё новае прымяненне – на гэты раз вайнe абвясцілі вірусам, якія сталі новым ворагам не толькі людзей, але і дзяржаў і ўсёй сусветнай супольнасці.

    Такое стаўленне да вірусаў прадказальнае і адказвае тэндэнцыі прыпісвання жывым істотам чалавечых рысаў і роляў. Аб’ява вірусам вайны – гэта элемент падтрымання іерархіі паміж людзьмі і іншымі жывымі істотамі, якая атрымала пазначэнне спесішызма. Гэты від іерархій, аднак, не быў бы такім трывалым, калі б не падтрымліваўся іншымі – гендарный, расавай, узроставай і міжкраінавай – іерархіямі.

    У рамках дыскусіі нам хацелася б больш дэталёва абмеркаваць, што такое спесішызм і якія следствы ён мае для сучаснага сацыяльна-прыроднага свету. Чаму варта адмовіцца ад дыскурсу вайны ва ўзаемаадносінах з вірусамі і як магчыма інакш выбудоўваць адносіны з імі і іншымі жывымі істотамі? Нарэшце, як спесішызм і іншыя іерархіі, напрыклад, паміж гендарамі, падтрымліваюць адзін аднаго, вызначаючы у тым ліку наша разуменне палітыкі і дэмакратыі?

    Удзельнікі і ўдзельніцы:

    Аляксандр Адамянц — дырэктар Еўрапейскага каледжа Lib­er­al Arts у Беларусі;

    Таццяна Кузняцова — экафеміністка, супрацоўніца Цэнтра экалагічных рашэнняў, аўтарка Ecoidea.by;

    Марыя Сума —  экафеміністка, кансультантка ў сферы экалагічнага развіцця, супрацоўніца Цэнтра экалагічных рашэнняў, магістр біялагічных навук;

    Вольга Шпарага — філосафка, кіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» ECLAB.

    Мадэратар:

    Валдзіс Фугаш — праваабаронца, трэнер і кансультант у сферы адукацыі і адвакацыйных дзеянняў у сферы правоў чалавека, грамадскіх інтарэсаў і культуры міру, сузаснавальнік праваабарончай арганізацыі Human Con­stan­ta.

    За дзве гадзіны да правядзення сустрэчы мы вышлем вам спасылку і пароль для падключэння.

    Мерапрыемства ў face­book.

    ***

    Пра серыю drink talks «Сацыяльная экалогія: праз пандэмію да ўтопіі», арганізаваную удзельніцамі і ўдзельнікамі Крос-каштоўнаснай антыплатформы

    Пандэмія COVID-19 стала выклікам для сучасных грамадстваў. Яна паказала складаныя перапляценні супольнасцяў, эканомікі і прыроды, асэнсаванне якіх патрабуе ацэнак і даследаванняў з розных перспектыў.

    Сацыяльная экалогія прапаноўвае адну з іх. Яе арыенцір – новая ўтопія, прычым не ў сэнсе завершанай праграмы, а ў выглядзе сумеснага гарызантальнага і адкрытага пошуку пажаданай будучыні.

    У рамках серыі нашых drink talks разам з усімі ўдзельніцамі і ўдзельнікамі і з апорай на сацыяльную экалогію нам хацелася б абмеркаваць магчымасці будаўніцтва свету без дамінавання чалавечага грамадства над прыродай і адных людзей над іншымі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці