Экскурсія “Гістарычная тапаграфія Курапатаў”
КАЛІ ВАС ЦІКАВІЦЬ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ,
КАЛІ ВЫ ХОЧАЦЕ ВЕДАЦЬ ПРА ЗЛАЧЫНСТВЫ САВЕЦКАГА РЭЖЫМУ Ў НАШАЙ КРАІНЕ,
КАЛІ ВЫ МАЕЦЕ НАМЕР УЗЯЦЬ УДЗЕЛ Ў ТВОРЧЫМ КОНКУРСЕ “КУРАПАТЫ – НАРОДНЫ МЕМАРЫЯЛ”
Запрашаем вас у нядзелю, 2 кастрычніка
на экскурсію “Гістарычная тапаграфія Курапатаў”
Збор ва ўрочышчы ля Крыжа Пакутаў а 12.00
Экскурсія дазволіць Вам лепш асэнсаваць мінулае нацыянальнага некропалю: пазнаёміцца з новазнойдзенымі фактамі з гісторыі ўрочышча, яго геаграфіяй, вынікамі і перспектывамі археалагічных даследаванняў, прававымі праблемамі ўшанавання памяці ахвяраў таталітарызму, канцэпцыяй мемарыялізацыі Курапатаў і мастацкім патэнцыялам вобразу народнага мемарыялу.
На Вашы пытанні адкажуць сябры аргкамітэту і журы конкурсу.
Аргкамітэт конкурсу “Курапаты – народны мемарыял”