Erasmus +: Інфармацыйны дзень у Гомелі
NGO.by
6 снежня 2016 года ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны пройдзе інфармацыйнае мерапрыемства, прысвечанае праграме ЕЗ «Erasmus +» з удзелам прадстаўніцы Выканаўчай агенцыі па адукацыі, культуры і аўдыёвізуальных сродках Еўракамісіі Франс Дантэн.
Мэта мерапрыемства — інфармаванне ўсіх зацікаўленых пра трэці конкурс прапаноў праектаў для праграмы «Erasmus +».
На сустрэчу запрашаюцца адказныя за рэалізацыю міжнародных праектаў і праграм супрацоўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, а таксама ўсе зацікаўленыя. Рэгістрацыя на мерапрыемства ідзе па 2‑га снежня 2016 года. Падрабязнасці тут.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў