• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фаланстэр: Вікіфікацыя ў Дзень ведаў

    Моладзевая арганізацыя «Фаланстэр» (Беларусь) сумесна з Музеем гісторыі беларускага кіно (Мінск) і суполкай аматараў кіно «Кінаклуб», а таксама разам з актыўнымі рэдактарамі беларускага сектару «Вікіпедыі» ладзіць лекцыю і майстар-клас па вікіфікацыі.

    Мерапрыемства прысвечана Дню ведаў і пройдзе 1 верасня 2015 года ў Музеі гісторыі беларускага кіно ў Мінску (вул. Свярдлова, 4).

    Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя. Пачатак — а 18‑й гадзіне. Уваход вольны.

    Тэмы лекцыі:

    - Чаму сучасныя веды патрабуюць новай арганізацыі?

    - Як дадаць свой першы артыкул у «Вікіпедыю»?

    - Якім чынам «Вікіпедыя» можа быць карысна музеям, бібліятэкам, школам, універсітэтам, галерэям і інш.?

    - На якіх прынцыпах працуе вікісупольнасць?

    - Як з дапамогай «Вікіпедыі» палепшыць узровень валодання беларускай мовай?

    - Якія ёсць яшчэ спосабы ўдзелу ў Вікіпедыі, акрамя пісання тэкстаў?

    - Навошта ведаць «вікі-разметку»?

    - Што такое «Вікідапаможнік»?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці