• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Канцэрт памяці паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна

    Сёньня а 19‑й гадзіне ў Вялікай залі Беларускай дзяржаўнай філярмоніі адбудзецца канцэрт памяці паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна «Струны сэрца чыстага». Ідэя правесьці мэмарыяльную вечарыну належыць народнаму артысту Беларусі, дырыжору Міхаілу Казінцу — выдатнаму музыканту і глыбокаму знаўцу беларускай літаратуры і паэзіі.

    У першым аддзяленьні мэмарыяльнай вечарыны прагучаць песьні на вершы паэтаў. У суправаджэньні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Ёсіфа Жыновіча пад кіраўніцтвам Міхаіла Казінца будуць сьпяваць Зьміцер Вайцюшкевіч, Ядзьвіга Паплаўская і Аляксандар Ціхановіч, Ігар Задарожны, Андрэй Коласаў, харавая капэла імя Рыгора Шырмы…

    У 2‑м аддзяленьні Міхаіл Казінец будзе дырыжыраваць Дзяржаўным акадэмічным сымфанічным аркестрам Беларусі. Будзе выкананая Шостая сымфонія Андрэя Мдывані «Полацкія пісьмёны» — твор пра выдатных дзеячаў старажытнасьці Эўфрасіньню Полацкую і Францыска Скарыну.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці