• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Канферэнцыя Беларускай нацыянальнай платформы «Развіццё Нацыянальнай платформы: новыя стратэгіі»

    Беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці абмяркуюць новы Стратэгічны план развіцця Нацыянальнай платформы на бліжэйшы перыяд

    23 красавіка ў Мінску адбудзецца канферэнцыя Беларускай Нацыянальнай платформы «Развіццё Нацыянальнай платформы: новыя стратэгіі».

    Адным з кантэкстаў сёлетняй канферэнцыі сталі палітычныя падзеі пачатку красавіка: на паседжанні Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь упершыню за доўгія гады прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці ўдзельнічалі ў трохбаковых кансультацыях «ЕС-беларускі ўрад-грамадзянская супольнасць». Ці будзе грамадзянская супольнасць сталым удзельнікам такіх сустрэч?

    Як зазначыў у інтэрв’ю нацыянальны каардынатар ФГС УП Улад Вялічка, грамадзянская супольнасць Беларусі можа сёння прапанаваць пэўны экспертны патэнцыял, інавацыі і рашэнні, каб заняць канструктыўную пазіцыю і стаць важнай часткай прагрэсу беларуска-еўрапейскіх адносін. Але для гэтага патрэбна, каб Нацыянальная платформа была не толькі камунікатыўнай пляцоўкай, але стала паўнавартасным грамадска-палітычным актарам у трохбаковых стасунках “ЕС-беларускі ўрад-грамадзянская супольнасць”.

    Якім чынам можна вырашыць ключавыя праблемы развіцця БНП? Ці здольныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці да салідарных дзеянняў і сумесных кампаній пра прасоўванні грамадскіх інтарэсаў? Ці гатовыя еўрапейскія і іншыя міжнародныя інстытуцыі падтрымаць намаганні БНП?

    Прадстаўнікі каля 70 грамадскіх арганізацый збяруцца ў Мінску 23 красавіка на адмысловай канферэнцыі «Развіццё Нацыянальнай платформы: новыя стратэгіі», каб прааналізаваць актуальную сітуацыю, знешнія і ўнутраныя выклікі, з якімі сутыкаецца БНП, а таксама разважыць новыя магчымасці развіцця і актывізацыі дзейнасці, якія паўстаюць пры новых палітычных абставінах.

    У працы канферэнцыі БНП прымуць удзел таксама партнёры і зацікаўленыя асобы: кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Мінску спн. Андрэа Віктарын, рэзідэнт-каардынатар ААН у Беларусі Санака Самарасінха, прадстаўнікі іншых міжнародных інстытуцый.

    Асноўныя задачы канферэнцыі — вызначыцца з тэматычнымі напрамкамі ў дзейнасці БНП, прыняць Стратэгічны план на перыяд 2016–2018 гадоў, зацвердзіць Рэгламент БНП як кіраўніцтва ў дзейнасці Нацплатформы. Палітычная мэта канферэнцыі — прыняцце «Дарожнай мапы супрацоўніцтва Прадстаўніцтва ЕС у Мінску і беларускіх НДА”.

    Запрашаем журналістаў беларускіх і замежных СМІ да супрацоўніцтва!

    Папярэдняя аккрэдытацыя абавязковая. Інфармацыю аб удзеле і Вашыя пытанні просім дасылаць нашаму каардынатару па працы са СМІ:

    Юлія Галіноўская: Julia.hurska@gmail.com; +375297422040

    Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая акрэдытаваным журналістам

    Праграма

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці