Кансультацыя “Тролязнаўства: як камунікаваць з тролямі і пазбаўляцца ад іх”
9 лістапада 2020
Чаму не трэба карміць троляў, як паводзіць сябе пры сутыкненні з імі ў каментарах у асабістым профілі сацсетак, на публічных старонках і на форумах – пра гэта сцісла, але канкрэтна падчас кансультацыі ад медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага.
Разбярэмся, якія бываюць тролі.
Вызначым, якую мэту яны пераследуюць.
Даведаемся, якім чынам супрацьстаяць ім самастойна і як і куды можна скардзіцца на троляў.
Рыхтуйце таксама свае пытанні і кейсы. Будзем адразу разбірацца разам!
Кансультацыя пройдзе ў анлайн-фармаце на платформе Zoom: 17.11.2020 з 18.30 да 20.30. Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку за дзень напярэдадні кансультацыі
Кансультацыю праводзіць Установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў «Медыятрэнер».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Праз тры гады здаюць псіхіка і цела». Беларускія журналісткі расказалі, што перажываюць за кратамі палітзняволеныя жанчыны
15.04.2024
Дзяржаўныя TV-каналы Беларусі не будуць паказваць матчаў зборнай Украіны на «Еўра-2024»
18.06.2024
Пра што пісала газета «Беларуская Думка» 105 гадоў таму
02.05.2024
У гадавіну смерці Рамана Бандарэнкі на БТ адбылася прэм’ера шоу, дзе адзін з удзельнікаў — Шакута
15.11.2023