Круглы стол: «Праблема булінгу ў школах. Шляхі вырашэння»
Адной з праблем, з якой сутыкаюцца настаўнікі ў сваёй дзейнасці, з’яўляецца праблема булінгу ў школе. Настаўнікі прызнаюцца ў тым, што ім не хапае ведаў і навыкаў як працаваць з гэтай праблемай, адчуваюць сваю бездапаможнасць.
Мы вырашылі сабраць круглы стол па тэме «Праблема булінгу ў школах. Шляхі вырашэння», каб яшчэ раз абмеркаваць гэтую сітуацыю з прадстаўнікамі асноўных зацікаўленых груп. Мы паспрабуем высветліць: наколькі востра стаіць гэта праблема ў школах, якія існуюць механізмы для вызначэння небяспечных сітуацый, чаго не хапае нашай сістэме адукацыі і чаго не хапае настаўнікам, каб аператыўна рэагаваць. Паспрабуем абазначыць далейшыя крокі супрацоўніцтва.
На круглы стол мы запрашаем спецыялістаў, якія працуюць з тэмай булінгу і так ці інакш сутыкаюцца з гэтай праблемай (псіхолагаў, класных кіраўнікоў і адміністрацыі школ, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, міністэрстваў і ведамстваў, бацькоў, СМІ).
Арганізатар мерапрыемства: Установа падтрымкі настаўніцкіх ініцыятыў «ЭдКэмп» пры падтрымцы Амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі.
Месца і час правядзення мерапрыемства:
11 сакавіка 2020 г., пачатак у 17.00, гатэль Hampton By Hilton Мінск Сіці Цэнтр (Мінск, Талстога, 8), канферэнц-зал «Малахіт».
Па тэлефоне 80291050081 просім пацвердзіць ваш удзел.