• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Круглы стол: «Праблема булінгу ў школах. Шляхі вырашэння»

    Адной з праблем, з якой сутыкаюцца настаўнікі ў сваёй дзейнасці, з’яўляецца праблема булінгу ў школе. Настаўнікі прызнаюцца ў тым, што ім не хапае ведаў і навыкаў як працаваць з гэтай праблемай, адчуваюць сваю бездапаможнасць.

    Мы вырашылі сабраць круглы стол па тэме «Праблема булінгу ў школах. Шляхі вырашэння», каб яшчэ раз абмеркаваць гэтую сітуацыю з прадстаўнікамі асноўных зацікаўленых груп. Мы паспрабуем высветліць: наколькі востра стаіць гэта праблема ў школах, якія існуюць механізмы для вызначэння небяспечных сітуацый, чаго не хапае нашай сістэме адукацыі і чаго не хапае настаўнікам, каб аператыўна рэагаваць. Паспрабуем абазначыць далейшыя крокі супрацоўніцтва.

    На круглы стол мы запрашаем спецыялістаў, якія працуюць з тэмай булінгу і так ці інакш  сутыкаюцца з гэтай праблемай (псіхолагаў, класных кіраўнікоў і адміністрацыі школ, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, міністэрстваў і ведамстваў, бацькоў, СМІ).

    Арганізатар мерапрыемства: Установа падтрымкі настаўніцкіх ініцыятыў «ЭдКэмп» пры падтрымцы Амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі. 

    Месца і час правядзення мерапрыемства: 

    11 сакавіка 2020 г., пачатак у 17.00, гатэль Hamp­ton By Hilton Мінск Сіці Цэнтр (Мінск, Талстога, 8), канферэнц-зал «Малахіт».
    Па тэлефоне 80291050081 просім пацвердзіць ваш удзел.

    edcamp.by

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці