Круглы стол з віцэ-мэрам Гётэбаргу
ПАГА “Рух “За Свабоду“ мае намер правесці круглы стол на тэму “Удзел грамадзян у прыняцці рашэнняў на мясцовым узроўні“.
Міжнародным удзельнікам мерапрыемства будзе Элізабэт Лан (Elisabet Lann) — віцэ-мэр Гётэбаргу (Швецыя), у яе сферу прафесійных абавязкаў уваходзіць наладжванне сувязяў паміж мэрыяй і грамадскімі арганізацыямі і ініцыятывамі горада.
Асноўным дакладчыкам з беларускага боку будзе Міраслаў Кобаса — прадстаўнік Фундацыі імя Льва Сапегі, з тэмай “Формы ўдзелу грамадзян. Аналіз заканадаўства“.
Мэта мерапрыемства — выпрацаваць прапановы і падыходы, якія дазволяць уцягнуць грамадзян у працэс прыняцця рашэнняў, якія закранаюць іх правы і інтарэсы пры прыняцці рашэнняў на мясцовым узроўні.
Таксама запрошаны прадстаўнікі ўлады.
Месца: Інтэрнацыянальная 11б канферэнц-заля гатэля «Гарні»
11:00–15:00, 31 студзеня (пятніца)
Колькасць месцаў абмежаваная.
Удзел па папярэдняй рэгістрацыі https://forms.gle/D6HjAkFrUK3Aj8Hj8