• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лекцыя Паўла Данэйкі «Выклікі будучыні: назад да сярэднявечча»

    Выступ адбываецца ў межах цыклу публічных лекцый «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні», які арганізуе Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.

    «Ніводная краіна не можа быць прыкладам для Беларусі, бо трэба знаходзіць уласныя рашэнні ў сваёй краіне для ўласнага народа. Гэта як у асабістым жыцці – вы можаце мець нейкія ідэалы, але гэта вашае жыццё, вашае асяроддзе і вашая сітуацыя. Трэба шукаць уласнае развязанне. Трэба ствараць будучыню тут, а будучыня – гэта тваё асабістае вырашэнне тваіх асабістых праблем». (З інтэрв’ю з Паўлам Данэйкам).

    Мы жывем у кантэксце змены тэхналагічнай парадыгмы і пераходу ад фабрычнай вытворчасці да інфармацыйнага грамадства, дзе кіраваць будуць інтэлектуальныя эліты. Распаўсюд інтэрнэту даў нам новыя магчымасці без пасярэднікаў вырашаць самыя розныя пытанні – ад элементарнага шопінгу да праблем палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага характару. Краўдфандынг стаў нармальнай практыкай фінансавання праектаў. Танныя рэчы, створаныя 3D-прынтэрамі, кастамізацыя прадуктаў, доўгажыхарства – усё гэта не такія далёкія перспектывы нашага жыцця. Гэтыя тэндэнцыі сведчаць пра тое, што чалавецтва рухаецца ў свет, дзе зменіцца сам спосаб жыцця, а разам з гэтым роля і месца традыцыйных інстытутаў – дзяржавы, сям’і, працы.

    Як будзе выглядаць сацыяльная арганізацыя будучыні? Якія з сусветных трэндаў ужо закранулі ці закрануць Беларусь у бліжэйшым часе? Якія бар’еры перашкаджаюць нам стаць часткай гэтых працэсаў і адказаць на выклікі будучыні?

    27 мая Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі ў межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні» запрашаюць на адкрытую лекцыю генеральнага дырэктара бізнес-школы ІПМ Паўла Данэйкі «Выклікі будучыні: назад да сярэднявечча». Галерэя Ў (пр‑т Незалежнасці, 37 а), пачатак а 18.30

    На думку лектара, «сярэднявечча» – гэта менавіта той вобраз, які дазваляе нам зразумець новую сацыяльнасць, да якой вядуць сучасныя тэндэнцыі і трэнды. Гэта сацыяльнасць, дзе будуць дамінаваць індывідуальны падыход і лакальныя супольнасці, дзе шматлікія пытанні здравааховы, рынку працы будуць вырашацца на лакальным узроўні, а за дзяржавай будуць замацаваныя сістэмныя функцыі — такія як абарона і бяспека. Сумнеўна? Правакацыйна? Прыходзьце спрачацца і дыскутаваць! Уваход на лекцыю вольны!

    Відэазапісы папярэдніх лекцый і анонсы наступных падзей Лятучага ўніверсітэта шукайце на сайце Лятучага ўніверсітэта.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці