• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Марафон лекцый ад Асамблеі НДА

    4 чэрвеня запрашаем паўдзельнічаць у Марафоне лекцый ад Асамблеі НДА. Цягам 5 гадзін  адбудзецца “анлайн-забег” ад розных спікераў і спікерак.

    Трансляцыя пройдзе на YouTube-канале Асамблеі НДА. Рэгіструйся ТУТ, каб мы даслалі табе нагадку пра старт лекцыі.

    16:00 “Шматразовае VS Аднаразовае”, Наталля Блішчык

    Нагадаць пра лекцыю ад Наталлі.

    На лекцыі вы даведаецеся як зменшыць экалагічную нагрузку на навакольнае асяроддзе без шкоды для здароўя, як зрабіць шматразовы посуд і упакоўку бяспечнымі для карыстання. А таксама паразважаеце, ці зможа страх каранавіруса знішчыць лад жыцця, які будуецца на прынцыпах Zero Waste.

    Наталля Блішчык – супрацоўніца інфармацыйнага цэнтра па пытаннях хімічнай бяспекі і адходаў Цэнтра экалагічных рашэнняў.

    17:00 “Жанчыны і COVID: 5  гісторый беларусак”, Наталька Мотуз

    На прыкладзе некалькіх рэальных гісторый жанчын вы даведаецеся пра патрэбы і праблемы беларусак у часы пандэміі. Абмяркуем уразлівасць жанчын – санітарак і медсясцёр, настаўніц і маці з дзецьмі – падчас каранавірусу.

    Наталька Мотуз, сяброўка Рады БАПЖ – Беларускай арганізацыі працоўных жанчын.

    Нагадаць пра лекцыю ад Наталькі.

    18:00 “Каранавірус: медыягігіена і пабочныя эфекты”, Тамара Мацкевіч

    Падчас лекцыі можна будзе даведацца, як не паддавацца паніцы праз чытанне фэйкавых навін, атрымаць парады па павелічэнні медыяграматнасці. Каранавірус сыходзіць, а фэйкі застаюцца.

    Тамара Мацкевіч – медыяэкспертка, намесніца старшыні Таварыства беларускай школы, рэдактарка партала nastaunik.info.

    Нагадаць пра лекцыю ад Тамары.

    19:00 “2020: назад да межаў і ксенафобіі”, Валдзіс Фугаш

    Падчас лекцыі Валдзіс падзеліцца інфармацыяй аб тым, як падзеі першых месяцаў 2020 году агаляюць нецярпімасьць і мысьленьне ў катэгорыі межаў і нацыяў, а таксама пра магчымыя небясьпечныя наступствы гэтага.

    Валдзіс Фугаш – праваабаронца з каманды Human Con­stan­ta, займаецца пытаньнямі правоў чалавека, культуры міра, асаблівы фокус на перасячэньні тэмаў міграцыі і/ці спорта і правоў чалавека.

    Нагадаць пра лекцыю Валдзіса.

     20:00 “Адказны і экалагічны турызм у свеце і ў Беларусі”, Маша Гуліна

    Што такое адказны турызм, якія ёсць прыклады ўдалых экатурыстычных праектаў у свеце, які патэнцыял экатурызма ў Беларусі і ці можна падарожнічаць так, каб нікому і нічому не нашкодзіць?

    Спікерка: Маша Гуліна, рэдактарка анлайн-часопіса пра падарожжы 34travel 34travel.me і сайта прыродаахоўчай арганізацыі «Багна» bahna.land

    Нагадаць пра лекцыю ад Машы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці