• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Марафон лістоў у Беларусі

    Валантэрская Служба «Вясны» прапануе зрабiць добрую справу і далучыцца да кампанii «Amnesty Inter­na­tion­al» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.

    Мерапрыемства адбудзецца 21 снежня а 18:30 на вул. Кастрычніцкай 27 у офіс 302 (ЦРСІ).

    Марафон лістоў у Беларусі 21 снежня

    Цуд перад Новым годам патрэбны кожнаму. Асаблiва гэта датычыцца тых, хто ўжо шмат часу выступае за справядлiвасць, роўнасць, праўду і правы чалавека.

    Валантэрская Служба «Вясны» прапануе зрабiць добрую справу і далучыцца да кампанii «Amnesty Inter­na­tion­al» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.

    Штогод у снежнi сотнi тысяч людзей з розных кропак свету пiшуць лісты людзям, з якiмi нiколi не сустракалiся. Гэтыя лісты — салiдарнасць з ахвярамі яскравых парушэнняў правоў чалавека. Людзi пiшуць прадстаўнiкам улады і просяць прыпынiць цiск на пэўных актывiстаў і актывістак. У межах дадзенай праваабарончай кампанii ў 2016 годзе было напiсана больш за 3,7 мiльёнаў элекронных i звычайных лістоў.

    Пра каго сёлета будзе весцiся гаворка?

    Студэнты Байрам Мамедаў і Гiяс Ібрагiмаў (Азэрбайджан) напiсалі «Са святам рабоў!» на помнiку былому прэзiдэнту Азэрбайджана. Пасля гэтага хлопцаў затрымалi i абвiнавацiлi ў захоўваннi пры сабе наркотыкаў. Iх катавалi i прымусiлi падпiсаць неабходныя для суда дакуманты. Зараз студэнтам пагражае да 12 год пазбаўлення свабоды.

    Напiшам прэзідэнту Азербайджана i папросiм вызвалiць графiтыстаў?

    Актывiстка з Iрана Зейнаб Джалалiан доўгi час займалася паляпшэннем становiшча курдскай меншасцi, пераважна — жанчын. У 2008 годзе яе затрымалi i абвiнавацiлi ў сувязi з курдскай апазыцыйнай групай. Жанчыну катавалі. Гэта прывяло да таго, што яна амаль згубiла зрок. Зейнаб патрэбная медыцынская дапамога, чаго ўлады не дазваляюць.

    Нацiснем на судовую сiстэму Iрана?

    Былую адвакатку i рэдактарку газеты Эрэн Кескiн (Турцыя) затрымалi за крытыку ўлады i асабiста прэзiдэнта краiны. Больш за 100 разоў жанчыну судзiлi за яе меркаваннi.

    Падтрымаем журналiстку i папросiм Турцыю не садзiць Эрэн за краты?

    У 2013 годзе, дзякуючы Эдварду Сноўдэну з ЗША, свет пабачыў дакуманты, якiя распавядаюць пра факты масавай слежкi за насельніцтвам. Гэты чалавек прадэманстраваў, як урад збiрае пра людзей дадзеныя. Цяпер Сноўдэну пагражае вялiкi тэрмін за тое, што ён выступiў у абарону грамадскiх iнтарэсаў.

    Папросiм ЗША памiлаваць знакамiтага Эдварда?

    З улікам беларускага кантэксту мы распавядзем і пра шэраг беларускіх і расейскіх палітвязняў — хто яны і чаму за кратамі?

    21 снежня а 18:30 запрашаем Вас на вул. Кастрычніцкую 27 у офіс 302 (ЦРСІ).

    Падпiшам паштоўкi i напiшам лісты разам?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці