Мастацтва ў выгнанні: спрыянне зменам скрозь межы. Анлайн-размова
Фармат: Анлайн (Zoom)
Мова: руская, украінская, беларуская з перакладам на нямецкую
Дата і час: 29 красавіка, 18:00 па Мінску
29 красавіка ў межах выставы «Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супраціў», якая зараз праходзіць у Кіеве, Фонд імя Фрыдрыха Эберта сумесна з Прэс-клубам і Інфармацыйным офісам «Беларусь у фокусе» правядуць анлайн-дыскусію на тэму: «Мастацтва ў выгнанні: спрыянне зменам скрозь межы».
Палітычны крызіс у Беларусі выклікаў беспрэцэдэнтны масавы ад’езд творчых асоб і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якія ўплывалі на сацыяльныя і палітычныя змены. Многія вядомыя артысты сутыкнуліся з ціскам з боку ўладаў і пакінулі краіну ў пошуках асабістай бяспекі і свабоды слова.
Маючы магчымасць вольна рэалізоўваць свой тып мастацтва ў выгнанні, творчыя асобы далучыліся да палітычнага руху і імкнуцца паскорыць палітычныя змены. Зараз яны могуць кінуць выклік афіцыяльным наратывам і выклікаць эмоцыі так, як гэта не могуць зрабіць традыцыйныя палітычныя метады. Больш за тое, выгнанне інтэрнацыяналізавала іх сувязі і кантакты, дазволіла іх паведамленням і выявам выйсці за межы ды аб’яднаць супольнасць выгнанцаў і дыяспар.
Мерапрыемства даследуе на асабістых прыкладах, як палітычны крызіс у Беларусі паўплываў на жыццё і творчасць беларускіх мастакоў і што азначае быць мастаком у выгнанні. Падчас размовы будзе разгледжана паняцце выгнання не толькі як псіхічнага ці фізічнага стану, але і як каталізатара змен, як функцыю мастацтва быць будаўніком палітычнай супольнасці праз межы.
Мадэратарка:
Саша Рэйзар, беларуска-амерыканская даследчыца, экспертка па літаратуры і авангарднаму кіно, беларускай і украінскай культурах, дыяспарным даследванням.
Уступнае слова:
Крыстафер Форст, кіраўнік Фонда імя Фрыдрыха Эберта па Беларусі.
Олеся Островска-Люта, генеральная дырэктарка нацыянальнага культурна-мастацкага і музейнага комплексу “Мысцецкі арсенал” у Кіеве.
Спікеры:
-
Вольга Шпарага, беларуская філосафка, прафесарка, выдавец
-
Аляксей Барысёнак, куратар і пісьменнік, які зараз жыве і працуе ў Мінску і Вене
Пры ўдзеле:
-
Уладзімір Грамовіч
-
Яна Шостак
-
Леся Пчолка
-
Артур Клінаў
У дзень мерапрыемства на ваш email прыйдзе ліст ад нас з пасылкай для далучэння. Калі ласка, правярайце таксама папкі «Спам» ды «Промаакцыі», часам паведамленні ад нас могуць патрапіць туды.