• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “МедыяЛета-2015” – летнія курсы па асновах журналістыкі

    Курсы па фота, відэа, візуалізацыі і PR “МедыяЛета-2015”,  якія ладзяць вядомыя гродзенскія журналісты, стартуюць найбліжэйшымі днямі ў Гродне.

    Жыхарам горада, што прыйшлі на сустрэчу ўвечары 1 чэрвеня, прадставілі  вядоўцаў курсаў і распавялі пра будучае навучанне.

    Праграма, якую будуць весці Вітаўт і Лана Руднікі, Аляксандр Саенка, Андрэй Фралоў, разлічаная на некалькі тыдняў. Будуць выкладацца асновы фотажурналістыкі, здымкі і мантажу відэа, сувязяў з грамадскасцю (PR), інфаграфікі і візуалізацыі дадзеных. На блогу ўстановы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» – арганізатараў «МедыяЛета» – можна даведацца пра спосабы далучэння да курсаў.

    – Курсы разлічаныя найперш на людзей, якія цікавяцца рознымі інтэрнэт- тэхналогіямі, новымі медыямі, віртуальным жыццём, – кажа медыяэксперт і журналіст Вітаўт Руднік. – Курс пабудаваны такім чынам, каб людзі маглі атрымаць веды і ўменні, прыдатныя ў розных сферах. Камусьці новыя кампетэнцыі могуць спатрэбіцца для пабудовы кар’еры, камусьці – для прасоўвання бізнесу, а камусьці – проста для забавы, можа, для даследавання свайго радаводу… Спектр дастаткова шырокі, тэхналогіі – універсальныя, таму іх сапраўды можна выкарыстоўваць у самых розных сферах.

    – Мой курс фотарэпарцёраў разлічаны для маладзёнаў, што збіраюцца займацца фотажурналістыкай, хочуць патрапіць у свет прэсы і жадаюць атрымаць цікавыя тэарэтычныя і практычныя веды. Я лічу, што інтэнсіўны летні курс дазваляе ў сціслыя тэрміны атрымаць максімальны аб’ём інфармацыі, – так ахарактарызаваў свой курс гродзенскі фатограф, сябра ГА «БАЖ» Аляксандр Саенка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці