• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мерапрыемства з нагоды 20-ці годдзя ГА «Дыярыуш»

    Запрашаем у сяброўскай атмасферы з гарбатай, кавай адзначыць юбілей.

    Выступяць беларускія музыкі: Зміцер Бартосік, Андрэй Мельнікаў, Раман Арлоў, Андрэй Плясанаў і інш.

    Уваход вольны!

    Грамадскае Аб’яднанне «Дыярыуш»

    Грамадскае Аб’яднанне «Дыярыуш» было заснаванае ў верасні 1999 г. на базе грамадскага Apx­iву Найноўшай Гісторыі. У лютым 2000 г. арганізацыя была зарэгістравана як менская гарадcкая.

    Заснавальнікі бачаць «Дыярыуш» як незалежную i адкрытую грамадскую інстытуцыю, якая займаецца стварэньнем агульнанацыянальнай інфармацыйнай базы па гісторыі беларускага грамадства ХХ стагодзьдзя, а таксама вывучэннем i трансляцыяй сабраных матэрыялаў. Але дзейнасьць «Дыярыушу» не абмяжоўваецца толькі зьбіраннем гістарычных дадзеных i помнікаў. Мы імкнемся да пашырэння адукацыйнай, медыйнай, культурнай, выдавецкай дзейнасці арганізацыі, якая мусіць, на нашую думку, стаць сапраўдным незалежным даследчыкам інфармацыйным i адукацыйным цэнтрам.

    Сваю ўвагу «Дыярыуш» канцэнтруе, пераважна, на так званую «неафіцыйную» гісторыю Беларусі — гісторыю паўсядзённасці, гісторыю свабоды, гісторыю яшчэ не завершанай барацьбы за незалежнасць і грамадсянскіе правы.

    ГА «Дыярыуш» імкнецца да супрацоўніцтва з усімі зацікаўленымі інстытуцыямі i асобамі, i ў першую чаргу з тымі, хто працуе ў галінах гісторыі, культуры, адукацыі. «Дыярыуш» мае як пастаянных партнёраў грамадскія ініцыятывы «Культурны Кантакт» i «Беларуская Музычная Альтэрнатыва», Асацыяцыю «Сучаснае Мастацтва», Згуртаваньне Беларускай Шляхты. Падтрымлівае шчыльныя сувязі з Асамбляй Дэмакратычных НДА i рэгіянальнымі арганізацыямі Трэцяга Сэктару Беларусі, а таксама з замежнымі партнэрамі — такімі, як KARTA (Польшча), IDEE (Польшча) «Мэмарыял» (Расея), «ДОБА» (Украіна). Важным падаецца нам i пошук новых партнэраў — як у Краі, гэтак i па-за яго межамі.

    ЯК ДАБРАЦЦА ДА «ТЭРЫТОРЫІ ПРАВОЎ»
    Мінск, вул. Ложынская 16, памяшканне 404
    Пешшу ад метро
    На станцыі метро “Уручча” выйсці па руху цягніка. У падземным пераходзе павярнуць налева. Так
    вы апынецеся ў ТЦ “Спектр”. Ад яго трэба ісці па вуліцы Ложынская, перасекчы вуліцу
    Гарадзецкую. Так вы апыніцеся ля крамы “Суседзі”. Пасля крамы павярнуць налева і звонку
    абыйсці круглявы будынак, як на мапе ніжэй ў дадатку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці