• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародны семінар: “Новыя прылады інтэграванага гарадскога і транспартнага планавання. Удзел гарадоў у Еўрапейскім тыдні мабільнасці”

    26 красавіка Беларускі саюз транспартнікаў, Рэгіянальнае прадстаўніцтва Фонда Фрыдрыха Эберта ва Ўкраіне, Еўразійскае прадстаўніцтва Міжнароднага саюза аўтамабільнага транспарту, Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага Ўрада Германіі і ОДБ Брусель запрашаюць на міжнародны семінар: “Новыя прылады інтэграванага гарадскога і транспартнага планавання. Удзел гарадоў у Еўрапейскім тыдні мабільнасці”, які пройдзе з 10:00 да 15.00 па адрасе: Мінск, пр. Газеты «Праўда», 11.

    Мэта мерапрыемства — пазнаёміць удзельнікаў з  ініцыятывамі ды праграмамі ЕС ў галіне ўстойлівай гарадской мабільнасці і грамадскага транспарту; абмеркаваць перспектывы інтэграцыі горадабудаўнічага і транспартнага планавання на падставе распрацоўкі і рэалізацыі планаў устойлівай гарадской мабільнасці, даведацца пра паспяховы досвед удзелу гарадоў у Еўрапейскім тыдні мабільнасці.

    Удзельнічаць у дыскусіі будуць эксперты з Вялікабрытаніі, Германіі, Украіны, Беларусі і Расіі.

    Па дадатковых пытаннях звяртайцеся, калі ласка, у Беларускі саюз транспартнікаў па адрасе сеціўнай пошты: roobst@tut.by
     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці