Нобелеўская лекцыя па літаратуры Святланы Алексіевіч у Шведскай Акадэміі
А 19.30 па беларускім часе адбудзецца Нобелеўская лекцыя па літаратуры ў Шведскай Акадэміі, якую будзе прамаўляць Святлана Алексіевіч.
Лекцыя будзе праходзіць на рускай мове і будзе транслявацца ў жывым эфіры на Nobelprize.org. Стэнаграма тэксту, а таксама пераклады на нямецкую, францускую, ангельскую і шведскую мовы будуць апублікаваныя на сайце 7 снежня. Відэа лекцыі таксама будзе даступнае праз некалькі дзён. Тэксты лекцыяў усіх сёлетніх лаўрэатаў Нобелеўскі фонд апублікуе ў адмысловым томе.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў