• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Open your eyes: no room for discrimination” — фотавыстава і мерапрыемства пра дыскрымінацыю

    Ці ведаеш ты, каго дыскрымінуюць у Беларусі? Ці ёсць у цябе такія асаблівасці? Ці павінна так быць? Давайце абмяркуем гэта.
                Аднойчы мы, актывісты і актывісткі, трапілі на праект «Акадэмія талерантнасці» у Мюнхене, пранікліся і … вырашылі зрабіць выставу пра дыскрымінацыю ў Беларусі. Дапамагалі нам у гэтым праваабарончая арганізацыя «Human Con­stan­ta» і інтэрсэкцыянальная ЛГБТК + ініцыятыва з Магілева «Новыя Рэгіёны»!

     

    Пра што гэтая выстава?

    Мы прапануем табе задумацца аб глыбінных прычынах дыскрымінацыі ў Беларусі і ў сваім атачэнні.

    На выставе ты зможаш:

    ➔      убачыць 8 партрэтаў пра розныя відах дыскрымінацыі ў Беларусі;

    ➔      пачуць рэальныя гісторыі, з якімі сустракаліся героі і гераіні;

    ➔      пакінуць свае каментары;

    ➔      паўдзельнічаць у экскурсіі па выставе і тэматычных адукацыйных мерапрыемствах: У Мінску мы правядзем мазгавы штурм аб прыкметах і прычынах дыскрымінацыі, а ў Берасці і Магілёве — пагуляем у гульню «Крок наперад» аб нашых магчымасцях, правах і прывілеях.

     

    Прыемны бонус: будзе розыгрыш падарункаў / мерча і паштоўкі! 🙂

    Для каго:

    Для ўсіх, хто цікавіцца рэаліямі, хто шукае адказы і для ўсіх, гатовых абмяркоўваць 🙂

     

    Калі і Дзе:

    Выстава пройдзе ў трох гарадах:

    19 і 20 лютага ў Менску з 19:00 да 21:00 — прастора «Другі паверх» (праспект Машэрава 9/8, другі паверх);

    23 лютага ў Берасьці з 17:00 да 19:00 — арт-прастора «Калідор» (вуліца Астроўскага, 12);

    25 лютага ў Магілёве з 18:00 да 20:00 — прастора «Читайбург» (вуліца Ленінская 41) пры падтрымцы Новых Рэгіёнаў

     

    Бясплатна, актуальна

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці