• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Паблік-ток з Аляксеем Крывалапам “Медыяпісьменнасць у эпоху інфармацыйнай культуры”

     Паблік-ток з Аляксеем Крывалапам “Медыяпісьменнасць у эпоху інфармацыйнай культуры”

    Калі: 30 студзеня, 18:00

    Дзе: Пляцоўка Y‑space (Кастрычніцкая, 13, Віцебск)

    Умовы ўдзелу: уваход па рэгістрацыі
    Мова мерапрыемства: беларуская, руская

    Арганізатары: YMCA Віцебск і ініцыятыва #СалідарныЯ

    Крытычнае мысленне і медыяпісьменнасць (Medi­alit­er­a­cy) — ключавыя навыкі, без якіх няпроста абыходзіцца ў сённяшнім грамадстве, пабудаваным на выкарыстанні разнастайнай інфармацыі.
    Бо імклівае развіццё камп’ютарнай тэхнікі і інфармацыйных тэхналогій вымагае ад сучаснага чалавека здольнасці не толькі атрымліваць інфармацыю, але і ацэньваць якасць гэтай інфармацыі, яе значнасць і прыдатнасць для далейшага выкарыстання.

    Што такое крытычнае стаўленне да ролі медыя ў грамадстве сёння? Якім чынам магчыма выкарыстоўваць новыя медыя для верыфікацыі зместу? Як спажыўцу медыя ўхіліцца ад уздзеяння прапаганды і маніпулятыўных тэхнік? Ці магчыма захаваць давер да медыя як сацыяльнага інстытуту ў час, калі сродкі масавай інфармацыі ператвараюцца ў сродкі масавай прапаганды і дэзынфармацыі?

    Прыходзьце паразмаўляць пра гэта з даследчыкам медыякультуры Аляксеем Крывалапам. Фармат паблік-току дае магчымасць усім прысутным весьці дыялог з госцем сустрэчы, задаваць пытанні.

    Калі ласка, рэгіструйцеся на сустрэчу па спасылцы https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdXKMC3afIF9..

    Рэгістрацыя дазваляе арганізатарам стварыць аптымальныя ўмовы для правядзення сустрэчы, а наведнікам дае магчымасць пісьмова задаць пытанне нашаму госцю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці