Падводзім вынікі года ў медыя — вялікая анлайн-размова
Адыходзіць год, які кардынальна змяніў нас усіх. Ранейшай Беларусі не будзе ўжо ніколі. Праца медыйшчыкаў таксама змянілася.
Медыя блакавалі. Забаранялі друкаваць і прадаваць газеты. Журналістаў цягам гэтага года затрымлівалі больш за 400 разоў. Стралялі, жорстка збівалі. Давалі вялізныя штрафы. Разбівалі тэхніку. Саджалі на бясконцыя “суткі”. Заводзілі крымінальныя справы і кідалі ў СІЗА.
Але сёлета рэдакцыі адчулі вялікую падтрымку аўдыторыі, запыт грамадства на праўду. Адчулі і салідарнасць чытачоў, гатоўнасць дзяліцца інфармацыяй, раздаваць інтэрнэт, хаваць карэспандэнтаў падчас масавых “зачыстак” сілавікамі горада.
Новыя тэхналогіі, новыя пляцоўкі дыстрыбуцыі кантэнту, новыя ўзаемаадносіны з аўдыторыяй. Што яшчэ змяніў 2020 год у працы медыя?
Таксама абмяркуем, як можна падтрымаць журналістак, якія цяпер знаходзяцца ў СІЗА, што зрабіць дзеля іх вызвалення.
Пра гэта 23 снежня падчас вялікай анлайн-размовы запрашаем паразмаўляць прадстаўнікоў рэакцый Onliner, TUT.BY, БелаПАН, “Нашай Нівы”, канала “Белсат”, “Радыё Свабода”, “Народнай Волі”, “Еўрарадыё”, “Камсамольскай праўды ў Беларусі”, “Новага Часу”, Tribuna.by, “БелГазеты”, “Салідарнасць”. Таксама запрашаем да ўдзелу прадстаўнікоў рэгіянальных выданняў.
Сустрэчы будзе адбывацца ў Zoom з трансляцыяй на Youtube-канале Беларускай асацыяцыі журналістаў. Усе гледачы змогуць задаваць свае пытанні выступоўцам.
Рэгістрацыя на мерапрыемства у форме ніжэй