• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Першая сустрэча English speaking news club BAJ

    82368470_3247755575241740_7724960730142736384_o.jpg

    Што за фармат?

    Eng­lish speak­ing club — распаўсюджаны фармат сустрэч, падчас якіх удзельнікі не займаюцца яе акадэмічным вывучэннем, але дыскутуюць, адмяркоўваюць вызначаныя тэмы. Па-ангельску. Мэта клубу — пракачаць сваю размоўную ангельскую ў дыскусіі.

    У нашым клубе мы збіраемся абмяркоўваць гарачыя пытанні міжнароднага парадку дня: ад Грэты Тунберг да Дональда Трампа, ад прынца Гары да палаючай Аўстраліі.

    Кожны раз Eng­lish speak­ing news club будзе тычыцца канкрэтнага міжнароднага пытання. Дакладчык распавядзе актуальную сітуацыю, а потым пастараемся падыскутаваць на выбраную тэму. Па-ангельску.

    Каго чакаем?

    Eng­lish speak­ing news club запрашае на сустрэчы журналістаў і не толькі. Галоўная ўмова — паважаць адно аднаго і імкнуцца размаўляць па-ангельску.

    Дзе/калі?

    Першую пробную сустрэчу плануем 29 студзеня, 19:30
    офіс БАЖ (г.Мінск, вул.Кальварыйская 16 офіс 265 (4 паверх).
    Уваход вольны!

    Першая тэма — збіты над Іранам боінг і выклікі амерыканска-іранскага канфлікту для ўсяго свету. Паспрабуем?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці