• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашаюць на канферэнцыю па выніках першых этапаў назірання за выбарамі Прэзідэнта

    Прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, прысвечаная назіранню за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі адбудзецца ў сераду, 15 ліпеня ў 11 гадзін.

    Канферэнцыя пройдзе ў відэафармаце на адмысловай пляцоўцы Zoom. Каб прыняць удзел неабходна папярэдне даць сваю згоду на электронную пошцу viasna@spring96.org і атрымаць спасылку для ўваходу ў праграму. Zoom таксама можна спампаваць на свой тэлефон.

    Канферэнцыя будзе транслявацца на старонцы кампаніі ў фэйсбуку і на старонцы Праваабарончага цэнтра «Вясна».

    У канферэнцыі будуць браць удзел каардынатары незалежнай грамадскай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” 

    • Алег Гулак ад РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”

    • Уладзімір Лабковіч ад Праваабарончага цэнтра “Вясна”

    Аналітыкі кампаніі за час ад дня абвяшчэння выбараў 8 траўня актыўна назіралі за этапамі рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты, фарміраваннем тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісій.

    Па выніках назірання былі падрыхтаваныя і апублікаваныя 10 аналітычных справаздач, прынятыя некалькі супольных праваабарончых заяў з патрабаваннямі да ўладаў спыніць ціск і запалохванне людзей у сувязі з іх удзелам у выбарчай кампаніі.

    Таксама ад імя ўдзельнікаў кампаніі былі падрыхтаваныя некалькі важных зваротаў да Цэнтральнай выбарчай камісіі з прапановамі, якія тычыліся правядзення прэзідэнцкіх выбараў ва ўмовах эпідэміі COVID-19, павышэння празрыстасці выбарчага працэсу і парадку выручэння ва ўчастковыя камісіі, створаныя пры беларускіх амбасадах за мяжой.

    Каардынатары пад час канферэнцыі дадуць сваю ацэнку першым этапам выбарчай кампаніі, грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, якая накладае адбітак на электаральную кампанію і адкажуць на пытанні прадстаўнікоў СМІ ды іншых зацікаўленых асоб.

    Запрашаем за ўдзелу ў канферэнцыі!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці