• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія “Press Freedom Award 2015” – для журналістаў з Беларусі

    Аддзяленне арганізацыі “Рэпарцёры без межаў” у Аўстрыі штогод уручае прэмію “Press Free­dom Award” рэпарцёрам, журналістам і публіцыстам з паўднёва-усходняй Еўропы і краін, якія мяжуюць з Еўрапейскім Саюзам. У 2015 годзе прыз вырашылі ўручыць прадстаўніку Беларусі.

    “Рэпарцёры без межаў” вырашылі адзначыць прэміяй “Press Free­dom Award” мужнасць журналістаў у нашай краіне. Уганараванне адбудзецца ў снежні 2015 года. Аўстрыйская камісія ЮНЭСКА прымае апеку над гэтай прэміяй.

    Мэтавай групай з’яўляюцца журналісты незалежна ад статусу і ўзросту. Журы адзначыць крытычныя публікацыі, матэрыялы асветніцкага характару, а таксама журналісцкія расследаванні па тэмах: палітыка дэмакратыі, свабода прэсы і свабода меркаванняў, правы чалавека і іх парушэнні, карупцыя, сацыяльна-крытычныя і грамадска-палітычныя матэрыялы, а таксама матэрыялы на падобныя тэмы.

    Прэмія Press Free­dom Award складае 6 000 еўра.

    Прэмія ўручаецца па катэгорыях:

    - друкаваныя СМІ

    - электронныя СМІ

    - серыі, кнігі, творчасць

    Правілы падачы матэрыялаў на конкурс:

    - Тэрмін падачы – да 30 кастрычніка 2015 года

    - Прымаюцца матэрыялы, апублікаваныя ў перыяд з 3 мая 2014 года да 3 мая 2015 года

    - Рэкамендацыі вітаюцца, але не з’яўляюцца абавязковымі (для катэгорыі “творчасць” – абавязковая наяўнасць рэкамендацыі)

    - Вылучэнне трэцяй асобай дапускаецца

    - Кожны кандыдат можа накіраваць толькі адну публікацыю.

    На конкурс трэба даслаць:

    а) публікацыю на мове арыгіналу

    б) аўтарызаваны кандыдатамі пераклад на англійскую мову

    в) біяграфію кандыдата на англійскай мове

    г) копію апублікаванага матэрыялу

    д) Гэта таксама дзейнічае для серый друкаваных матэрыялаў і серый для электронных СМІ (напрыклад, серый/перадач, якія адпавядаюць дадзенаму кірунку). У дадзеным выпадку патрабуецца апісанне зместу серый, а таксама фрагментарнае прадстаўленне публікацыі ў друку, на радыё, тэлебачанні альбо ў інтэрнэце.

    Матэрыялы друкаваных СМІ могуць быць прадстаўленыя ў арыгінале альбо ў сканаваным выглядзе. Радыё- і тэлепраграмы прадстаўляюцца ў залежнасці ад аб’ёму на касеце/CD/DVD альбо па электроннай пошце ў электронным выглядзе. У выпадку падачы на конкурс кніг трэба прыкласці англійскі пераклад прадмовы альбо кароткую рэкамендацыю, таксама на англійскай мове.

    З пытаннямі можна звяртацца па адрасе ў Вене:

    Frau Mag. Han­na Ronzheimer

    Reporter ohne Gren­zen Öster­re­ich

    Alser Straße 22/8

    1090 Wien, Öster­re­ich

    Info@rog.at

    Інфармацыя пра прэміі Press Free­dom Award – сігнал для Еўропы: www.rog.at

    http://www.rog.at/pressfreedom_award/

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці