Прэс-канферэнцыя ГА «БАЖ»: прэзентацыя маніторынгу СМІ
Як СМІ асвятлялі перыяд агітацыі? Каго ўзгадалі, а пра каго забыліся сказаць? Якія тэндэнцыі асвятлення выбараў-2016 у дзяржаўных і недзяржаўных СМІ?
Пра ўсё гэта прадстаўнікі ГА “БАЖ” раскажуць у сераду 7 верасня аб 11‑й гадзіне на прэзентацыі чарговага этапу маніторынгу асвятлення парламенцкіх выбараў у СМІ.
Справаздача. Першы этап маніторынгу (збор подпісаў за кандыдатаў)
Справаздача. Другі этап маніторынгу (рэгістрацыя кандыдатаў)
Аб’ектамі даследавання з’яўляюцца цэнтральныя і рэгіянальныя тэле- і радыёканалы, друкаваныя выданні і вядучыя інтэрнэт-сайты. У прыватнасці праграмы “Панарама” (Беларусь 1), “Наши новости” (ОНТ), “Главный эфир” (Беларусь 1), “Радыёфакт” (Першы нацыянальны канал Беларускага радыё), “Навіны Сталіцы” (“Радыё Сталіца), “Віцебскі веснік. 7 дзен” (ТРК “Віцебск), “Навіны. Гомель” (ТРК “Гомель”), выданні “СБ.Беларусь сегодня”, “Народная Воля”, “Заря, “Intex-press”, “Комсомольская правда в Беларуси (“таўстушка”), “Газета Слонімская”, “Могилёвская Правда”, “Слонімскі веснік”, сайты www.tut.by і www.belta.by.
Прэзентацыя адбудзецца 7 верасня аб 11‑й гадзіне ў офісе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (г.Мінск, вул.Камсамольская 7 офіс 32). Тэлефон для даведак: +375 29–138-57–96
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)