Прэс-канферэнцыя: Медыяўзнагарода за культурную разнастайнасць ва Усходняй Еўропе
Шаноўныя калегі, у панядзелак, 21 верасня, а 12‑й гадзіне ў офісе ГА «БАЖ» адбудзецца прэс-канферэнцыя з нагоды старту Медыяўзнагароды за культурную разнастайнасць ва Усходняй Еўропе і міжнароднага медыйнага конкурсу фільмаў, тэлевізійных і інтэрнэт-праграм, якія спрыяюць культурнай разнастайнасці і міжкультурнаму дыялогу “ADAMI”.
Значнасць ініцыятывы і ахопленых праектам тэм для Беларусі і рэгіёна акрэсляць запрошаныя дакладчыкі: Пасол Рэспублікі Германія ў Беларусі Петэр Дэтмар, Кіраўнік Аддзела па пытаннях палітыкі, інфармацыі і прэсы Дэлегацыі ЕС Джым Кузенс, афіцыйны прадстаўнік тэлеканала “Белсат” у Беларусі Міхась Янчук і каардынатар конкурсу Саломэ Кікалеішвілі.
21 верасня, панядзелак, 12:00
Офіс ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
вул.Камсамольская, 7, офіс 32.
Дадатковая інфармацыя — у далучаным прэс-рэлізе і па тэлефонах:
+995 32 222 57 59
+375 29 138 57 96
