Прэс-канферэнцыя назіральнікаў за выбарамі
Даслана арганізатарамі
11 верасня ў 11.00 грамадская кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашае на прэс-канферэнцыю, прысвечаную падвядзенню вынікаў маніторынгу першай часткі выбарчай прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі.
На сустрэчы прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прадставяць прамежкавыя ацэнкі па выніках назірання.
У прэс-канферэнцыі возьмуць удзел намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч і старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту Алег Гулак.
Прэс-канферэнцыя адбудзецца 11 верасня ў офісе ПЦ ”Вясна” па адрасе: г. Мінск, вул. Мяржынскага, 8, офіс 26.
Пачатак – у 11 гадзін.
За дадатковай інфармацыяй звяртацца на адрас: infocenter8@gmail.com
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў