Прэс-канферэнцыя падпісантаў Звароту да кіраўнікоў дзяржаў
Запрашаем прадстаўнікоў СМІ на прэс-канферэнцыю кампаніі 30 ліпеня, 12:00, памяшканне БСДП «Грамада» адрас: Кульман 9, (ГЦ «Манетка, код В1331 для ўваходу), 6 паверх, памяшканне 608.
Прысвечана Звароту 50-ці вядомых беларускіх дзеячаў і актывістаў звярнуліся да кіраўнікоў дзяржаў 40 дэмакратычных краін у сувязі з падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі падчас прэзідэнцкіх выбараў. Аўтары паслання заклікаюць лідараў ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Ізраіля і краін ЕС і іншых краін запатрабаваць ад прэзідэнта Лукашэнкі неадкладна спыніць палітычныя рэпрэсіі і вызваліць палітычных зняволеных. У выпадку невыканання гэтых патрабаванняў прапануецца ўвесці санкцыі супраць самога А.Лукашэнкі, яго атачэння і службовых асоб, якія маюць непасрэднае дачыненне да рэпрэсій, парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і фальсіфікацыі выбараў.
У прэс-канферэнцыі прымуць ўдзел прадстаўнікі падпісантаў Звароту.