презентация итогов работы Офиса по образованию для новой Беларуси в 2021 году
Офіс па адукацыі для новай Беларусі: вынікі 2021 года
22 снежня │19:00 (Мінск) │ zoom
Рэгістрацыя: https://forms.gle/sUvrkbt8qatUxaxs8
22 снежня Офіс па адукацыі для новай Беларусі запрашае ўсіх ахвочых на прэзентацыю вынікаў працы ў 2021 годзе.
Супрацоўнікі і супрацоўніцы раскажуць пра асноўныя вынікі працы Офіса, а таксама прадставяць аналітычныя дакументы і матэрыялы, распрацаваныя ў супрацоўніцтве з кансорцыумам «Еўрабеларусь».
Усе распрацаваныя дакументы аб’яднаны агульнай мэтай — стварыць новую адукацыю для новай Беларусі на аснове фундаментальных норм, прынцыпаў і каштоўнасцей дэмакратычнага грамадства. Матэрыялы ўжо апублікаваны на сайце http://edu-reform.eu/— вы можаце азнаёміцца з імі і пакінуць каментарыі на форуме сайта.
Мы лічым важным выносіць на публічнае абмеркаванне нашы праекты і матэрыялы, прымаць да ўвагі слушныя заўвагі і рэагаваць на аргументаваную і абгрунтаваную крытыку: толькі так ідэі і планы змогуць здабыць шанцы на поспех, стаць нашай агульнай справай, у якую кожны можа ўнесці свой пасільны ўклад.
Запрашаем вас на прэзентацыю 22 снежня, каб разам абмеркаваць вынікі нашай працы ў 2021‑м і акрэсліць планы на 2022 год. На аснове нашых матэрыялаў і вашых водгукаў мы плануем праводзіць мерапрыемствы, падчас якіх мы маглі б растлумачыць, абмеркаваць і па магчымасці ўзгадніць свае пазіцыі.