Прэзентацыі кнігі Андрушы Лазуткіна
Даслана арганізатарамі
12 лістапада ў кнігарні “Логвінаў” адбудзецца прэзентацыя кнігі Андрушы Лазуткіна “Политология”. Галоўны ўдзельнік прэзентацыі — аўтар.
Пра кнігу: “Политология” выйшла ў 2015 годзе ў выдавецтве “Логвінаў”, рыхтавалася ў тым ліку падчас знаходжання ў Рэзідэнцыі маладых літаратараў у Вільні. Рэцэнзію Дзяніса Дробышава на кнігу можна прачытаць тут: http://bookster.by/reviews/
Пра аўтара: без трох хвілін беларускі пісьменнік, 1992 года нараджэння. Амаральны, карыслівы. Выкарыстоўвае мат і трасянку, не асабліва саромеецца. З сямі гадоў марыў працаваць у пракуратуры. Грае на баяне. Валодае аўтамабілем “Жыгулі”.
Пачатак прэзентацыі — 19:00. Уваход вольны (пр. Незалежнасці, 37а).
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў