• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэзентацыі кнігі Машы Лапо

    13 лістапада ў кнігарні “Логвінаў” адбудзецца прэзентацыя дэбютнай кнігі Машы Лапо “Сплошная среда”.
     
    Пра кнігу: “Сплошная среда” выйшла ў 2015 годзе ў выдавецтве “Логвінаў”, рыхтавалася ў тым ліку на Рэзідэнцыі маладых літаратараў у Вільні. Складаецца з некалькіх тэкстаў, якія хацелі зрабіцца вершамі, але не вытрымалі і зрабіліся апавяданнямі.

     Пра аўтарку: нарадзілася ў Віцебску. На сёння лічыць сябе больш прафесійным чытачом, чым літаратарам, але ў сувязі з унутранай патрэбай час ад часу стварае тэксты розных стыляў і настрояў. Марыць аб напісанні п’есы, але пакуль аддае перавагу пісанню віламі па вадзе. Цвёрда пераканана, што кожны чалавек мусіць пісаць творы, але не абавязкова літаратурныя. Фіналістка конкурсу маладых літаратараў імя Чэслава Мілаша.

     
    Пачатак прэзентацыі — 19:00. Уваход вольны (пр. Незалежнасці, 37а).
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці