• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэзентацыя фотакнігі «Плошча Перамен». Варшава

    «Плошча Перамен» — праект Яўгена Атцецкага, фатографа і жыхара знакамітага мінскага двара, які выступіў супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў у Беларусі ў 2020 годзе. Суседзі аб’ядналіся, каб разам пратэставаць даступнымі ім спосабамі, падтрымліваць адно аднаго і іншых гараджан.

    На працягу 2020–2021 гадоў Яўген дакументаваў жыццё супольнасці: ад з’яўлення першага мурала з «дыджэямі перамен» да акцый памяці ў гонар загінулага Рамана Бандарэнкі, выкрадзенага невядомымі з дзіцячай пляцоўкі ў двары.

    Праект «Плошча Перамен» складаецца з некалькіх кампанентаў:

    • фотакніга, на выданне якой беларусы сабралі больш за 10 тысяч долараў на краўдфандынгавай платформе Kick­starter;

    • мультымедыйны сайт, на якім у храналагічным парадку і з дапамогай розных візуальных сродкаў сабраная гісторыя Плошчы Перамен;

    • выставы

    На мерапрыемстве выступіць аўтар канцэпцыі праекта з прэзентацыяй фотакнігі і сайта, а таксама іншыя члены каманды, якія ўдзельнічалі ў стварэнні гісторыі Плошчы Перамен. Пасля прэзентацыі пройдзе выдача кніг спонсарам, якія падтрымалі выхад кнігі на краўдфандынгавай платформе Kick­starter.

    У Варшаве прэзентацыя пройдзе 18 жніўня ў Беларускім моладзевым хабе, plac Kon­sty­tucji, 6, пачатак а 19:00 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці