• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэзентацыя кнігі «Свінні» Аляксандра Чарнухі. Варшава

    6 мая адбудзецца прэзентацыя кнігі беларускага журналіста Аляксандра Чарнухі.

    Месца: Беларускі Моладзевы Хаб (пляц Канстытуцыі, 6 / plac Kon­sty­tucji 6).

    Час: 19:00 па Варшаве.

    Кніга «Свінні» – гэта калейдаскоп вар’яцкіх выяў, пры гэтым настолькі штодзённых і звыклых, што смех перыядычна змяняецца сумнай усмешкай. Чытач, магчыма, пазнае ў рамане свой горад, сваю школу, сваю вуліцу і знаёмых персанажаў. Але праз гэтую штодзённасць маленькага райцэнтра прабіваецца зусім іншы маштаб: чытач заўважыць у кнізе ўсім вядомыя цытаты, знойдзе алюзіі на падзеі 2020 года ў Беларусі і ў выніку дабярэцца да сумнага фіналу гэтай гісторыі.

    На прэзентацыі можна будзе паслухаць урывак з рамана, задаць пытанні аўтару, а таксама набыць кнігу. Адмысловы госць імпрэзы – Nav­iBand.

    Фота на галоўнай: Face­book Аляксандра Чарнухі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці