Публічная лекцыя Уладзіміра Мацкевіча “Будучыня Беларусі: прагнозы, праекты, мары і фантазіі”
Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі прадстаўляюць
цыкл публічных лекцый «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні»
УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ
БУДУЧЫНЯ БЕЛАРУСІ: ПРАГНОЗЫ,ПРАЕКТЫ, МАРЫ І ФАНТАЗІІ
19 красавіка, 18.30, ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16)
Як можна думаць пра будучыню і працаваць з ёй? Якія формы і падыходы ў мысленні пра будучыню існуюць у сучаснай Беларусі? Што павінна стаць аб’ектам пазнання і клопату ў сучаснасці, каб будучыня стала перспектыўнай і прывабнай? Што ў сучаснай Беларусі знаходзіцца ў цэнтры грамадскай увагі?
Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на першую лекцыю цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні», якая адбудзецца 19 красавіка а 18.30 у прасторы ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16). Філосаф, метадолаг Уладзімір Мацкевіч прамаўляе на тэму “Будучыня Беларусі: прагнозы, праекты, мары і фантазіі”.
Гэтым цыклам лекцый і дыскусій мы працягваем тэму «мыслення пра будучыню», якую пачалі абмяркоўваць на канферэнцыі ў сакавіку 2016 года, а таксама ў серыі публікацый Беларускага часопіса і сайта ЕўраБеларусь.
Зыходзячы з аналізу сучаснага стану беларускага грамадства, дзе пераважаюць папулісцкія і прагматычныя тэндэнцыі, абывацельская свядомасць і адсутнасць выразнага бачання будучыні і далёкіх перспектыў развіцця Беларусі, мы імкнемся стварыць прастору “мыслення пра будучыню”, якая б задавала сумеснае ўяўленне сябе і сваёй будучыні. Бо менавіта праз гэта фармуецца наша ідэнтычнасць, задаецца матывацыя нашых дзеянняў як грамадзянскай супольнасці, вызначаюцца арыенціры нашага самавызначэння ў бліжэйшым часе.
Разам з прамоўцамі цыкла мы напаўнаяем прастору новымі ідэямі, канцэптамі, перспектыўнымі вобразамі будучыні, якія прапануюць нам сучасная філасофія, культура, новыя тэхналогіі, сацыяльнасць. Праз авалоданне сучаснымі метадалагічнымі і тэарытычнымі распрацоўкамі, праз рэфлексію і аналіз уласна мыслення пра будучыню, нашых здольнасцяў і межаў вучымся працаваць з гэтай прасторай.
Лекцыя адбудзецца ў прасторы “ЦЭХ” (вул. Кастрычніцкая, 16), пачатак а 18.30. Уваход на ўсе лекцыі вольны!
З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся да каардынатара – Юлі Галіноўскай (+375297422040)
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)