Рэлігійнасць у Беларусі: ад канцэпцый да дадзеных
9 снежня а 18.30 у межах серыі «Галоўнае пытанне» Лятучы ўніверсітэт запрашае на адкрытую лекцыю кандыдата філасофскіх навук Святланы Карасёвай «Рэлігійнасць у Беларусі: ад канцэпцый да дадзеных».
Мы даведаемся пра розныя падыходы да даследавання рэлігійнасці ў Беларусі ў 1990–2000‑х, пра ўплыў дадзеных на стаўленне грамадства і яго інстытутаў да рэлігіі і пра маштабныя комплексныя даследаванні рэлігійнасці, якія былі праведзеныя ў 2012–2015 факультэтам філасофіі і сацыяльных навук БДУ.
Усіх жадаючых просім папярэдне зарэгістравацца. Колькасць месцаў будзе абмежаваная. Інфармацыя пра месца лекцыі будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам.
Дадатковая інфармацыя па тэл: +375297422040
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў