• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Шэсць публічных прамоў, каб зразумець сябе і свой час

    Лекцыі цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”адбудуцца з 20 па 24 верасня 2016 г у Корпус 8 (Машэрава,9)

     

    Зразумець сябе і свой час, разабрацца з выклікамі і спакусамі будучыні прапануюць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”: у межах Тыдня беларускага мыслення яны ладзяць шэсць публічных лекцый, дзе глабальныя праблемы сучаснасці разглядаюцца на прыкладзе самых розных сфераў жыцця і дзейнасці чалавека  – ад музыкі да інтэлектуальных сістэмаў. Сярод лектараў – доктар тэхнічных навук, прафесар Уладзімір Галянкоў, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, філосаф і паэт Ігар Бабкоў, эколаг, каардынатар “Зялёнай сеткі” Яраслаў Бекіш, архітэктар Зміцер Задорын, мызыкі Аляксей Варсоба і Ірэна Катвіцкая.

    Мысленне – гэта тое, што знаходзіць сябе на мяжы непамыснага. Яно вызначае нэрв нашага часу. Сёння гэты нэрв звязаны з шэрагам праблем, якія адкрываюцца ў абставінах, калі шматлікія ўпарадкаваныя раней рэчы перабудоўваюцца: стасункі паміж культурамі, сацыяльнымі структурамі, зносіны чалавека з асяроддзем і штучным інтэлектам, этычным і гуманітарным вымярэннем нашага ладу жыцця. Вырашэнне гэтых праблемаў патрабуе глабальнага мыслення, але не абстрактнага. У межах Тыдня беларускага мыслення Лятучы ўніверсітэт прадстаўляе шэраг публічных лекцый з агульнага цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”, якія даюць спробу адказаў на глабальныя пытанні, зыходзячы з беларускага кантэкста.

    20 верасня, Мінск, 19.00–21.00  Корпус 8, пр‑т Машэрава, 9

    Уладзімір Галянкоў, публічная лекцыя «Інтэлектуальныя сістэмы: праблемы і перспектывы». Лектар разважае пра штучны інтэлект і месца чалавека ў свеце, дзе пануюць новыя тэхналогіі (анонс)

     

    21 верасня, Мінск, 19.30–21.30 Корпус 8, пр‑т Машэрава, 9

    Уладзімір Мацкевіч, публічная лекцыя «Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса». Лектар разважае пра антрапалагічныя перспектывы часу і шукае адказы на пытанне: як нам захаваць чалавечае ў сабе? (анонс)

     

    22 верасня, Мінск, 19.30–21.00 Корпус 8, пр‑т Машэрава, 9

    Яраслаў Бекіш, публічная лекцыя «Не-уяўляючы Беларусь: тры “зялёныя” ўтопіі» Разважаем пра стасункі чалавека з навакольным асяроддзем, этыку будучыні і “зялёныя” утопіі, як змяняюцца ўяўленні пра чалавека? (анонс)

     

    23 верасня, Мінск, 17.30–18.30 Корпус 8, пр‑т Машэрава, 9

    Дзмітрый Задорын, публічная лекцыя “Цэнтральная плошча як парок сэрца ў целе Мінска” Праз асэнсаванне гісторыі цэнтральнай плошчы Мінска, невырашальных праблемаў, звязаных з яе перабудовай, лектар разважае пра магчымасці яе “выздараўлення”(анонс)

     

    23 верасня, Мінск, 20.00–21.00 Корпус 8, пр‑т Машэрава, 9

    Ірэна Катвіцкая і Аляксей Варсоба, дуэт «АГАТА», лекцыя з элементамі майстар-класу «Беларусь праз музычную семантыку і сінтаксіс». Разважанне пра мысленне ў музыцы і інструментарый музычнага выказвання:  музычны сінтаксіс і сэнсаўтваральныя адзінкі (анонс)

    24 верасня, Мінск, 17.00–19.00 Корпус 8, пр‑т Машэрава, 9

    Ігар Бабкоў, публічная лекцыя «Уладзімір Абушэнка: рэканструкцыя ідэі». Разважанне пра Уладзіміра Абушэнку і ягоны час: рэканструкцыя кантэкста, жыццёвых і сацыльных дэкарацый, праектаў і схемаў думкі, мейсцаў і іх адсутнасці (анонс)

    Удзел ва ўсіх лекцыях бясплатны, уваход вольны!

    Найбольш актуальная інфармацыя пра мерапрыемствы Лятучага на Тыдні – на нашым сайце www.fly-uni.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці