• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сяргей Скрабец і Алесь Пушкін у “Беларускай турэмнай літаратуры”. Чакаем на прэзентацыі!

    Праваабаронцы “Вясны” і Беларускі ПЭН-цэнтр у чацвер, 30 студзеня, у межах вечарыны салідарнасці прэзентуюць новую кнігу серыі “Беларуская турэмная літаратура”.

    Гэта ўспаміны палітвязня Сяргея Скрабца “Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка”.

    Што будзе на імпрэзе?

    Акрамя прэзентацыі кнігі, таксама адбудзецца вечарына салідарнасці з творцамі, якія праходзяць цяпер праз судовы канвеер за акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй.

    У імпрэзе возьмуць удзел пісьменнік Уладзімір Арлоў, перакладчык, мовазнаўца Лявон Баршчэўскі, праваабаронца Алесь Бяляцкі. Мастак Алесь Пушкін прадставіць “Турэмны альбом” — малюнкі і занатоўкі, зробленыя ў ізалятарах Смаргоні і Акрэсціна падчас адбыцця арышту за правядзенне акцыі ўшанавання памяці змагара антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага.

    Дзе і калі адбудзецца імпрэза?

    Прэзентацыя адбудзецца ў чацвер, 30 студзеня, у 18:30 у офісе Беларускага ПЭН-цэнтра на вул. Залатая горка, 2–101 (метро Плошча Перамогі). Усе прысутныя змогуць атрымаць у падарунак выданні серыі “Беларуская турэмная літаратура”, а таксама ўзяць аўтографы аўтараў.

    Хто такі Сяргей Скрабец?

    У час дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі другога склікання (2000–2004 гг.) Сяргей Скрабец узначальваў нефармальную апазіцыйную дэпутацкую групу “Рэспубліка”. Разам з калегамі Уладзімірам Парфяновічам і Валерыем Фраловым летам 2004 г. правёў галадоўку пратэсту супраць трэцяга тэрміну Аляксандра Лукашэнкі, а таксама за вызваленне палітвязня Міхаіла Марыніча. Быў асуджаны па эканамічным артыкуле.

     Гэтая кніга яшчэ разам з “Турэмным альбомам” Алеся Пушкіна ўжо была адзначаная ў Дзень правоў чалавека-2019 Прэміяй імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці