• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сёння ўвечары — прэзентацыя кнігі Аляксандра Тамковіча “Няскораны Міхаіл Марыніч. Гісторыя ў фота”

    Напярэдадні вечарыны прэс-служба ГА “БАЖ” пагутарыла з аўтарам.

    – Гэта ўжо 17‑я па ліку Ваша кніга. Мабыць, ужо нават і хвалявання няма перад прэзентацыямі, бо гэта звыклая справа?

    – Не, усё адно, як і раней, я буду пачынаць вечарыну з любімай прымаўкі: “Для салдата свята, што для каня вяселле. Галава ў кветках, усё астатняе – у мыле” 🙂

    – Раней у Вашых кнігах было шмат герояў – напрыклад, у папярэдняй “Найноўшай гісторыі ў асобах” іх каля ста. Тут жа герой адзін…

    – Тут асобы выпадак. Кніга рыхтавалася да 75-годдзя Міхаіла Апанасавіча Марыніча. На жаль, 17 кастрычніка мінулага года яго не стала. Ён не паспеў пабачыць кнігу, але паспеў пражыць жыццё, вартае таго, каб пра яго ведалі іншыя. У адрозненне ад многіх тых, хто займаецца апазіцыйнай дзейнасцю, яму сапраўды было што страчваць.

    – Што ў творчых планах?

    – Кнігу пра трагедыю ў Чарнобылі, якой у наступным годзе споўніцца 30 гадоў, я ўжо анансаваў. Як заўсёды, паралельна робіцца яшчэ адзін праект – “Сувой жыцця” (цудоўная назва ад вядомага мастака Алеся Пушкіна). Па сутнасці, гэта працяг “Найноўшай гісторыі ў асобах”, але з непалітычным, “бамондаўскім ухілам”. Рады, што да справы далучылася культурніцкая кампанія “Будзьма Беларусамі!”, а таксама што ўсе нарысы друкуюцца яшчэ і ў папулярнай газеце “Новы час”. Дасць Бог, гэтыя планы спраўдзяцца – тады з’явяцца новыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці