Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15–23 сакавіка ў Беларусі
C 15 па 23 сакавіка праваабарончая арганізацыя Human Constanta разам з партнёрскімі арганізацыямі і ініцыятывамі запрашаюць на мерапрыемствы ў рамках Тыдня за роўнасць і інклюзію.
У кожнага ёсць цэлы тыдзень для таго, каб прайсці праз лабірынты роўнасці/няроўнасці і паглядзець, якія ёсць дыскрымінацыйныя тэндэнцыі і інклюзіўныя практыкі, а таксама пабываць сярод аднадумцаў.
Удзельнічай у серыі мерапрыемстваў, якія былі падрыхтаваныя арганізацыямі і ініцыятывамі ў розных гарадах Беларусі — усяго 5 гарадоў і 12 мерапрыемстваў!
Прыйдзі і падумай, адкрый для сябе нешта новае, натхніся, знайдзі новыя магчымасці і знаёмствы. Далучайся і стань часткай змен на шляху да роўнасці і інклюзіі!
Удзел ва ўсіх мерапрыемствах бясплатны або за donate, частка мерапрыемстваў толькі па рэгістрацыі.
Самая поўная інфармацыя пра Тыдзень ў сацыяльных сетках:
Мерапрыемства ў facebook https://www.facebook.com/events/652701105553461/
Мерапрыемства ў Vkontakte https://vk.com/event192787429
15 сакавіка (нядзеля) Мінск — у рамках беларускай секцыі фестывалю «Нефільтраванае кіно» пакажуць кароткаметражны фільм «Чысцец» пра «транзітных бежанцаў» у Брэсце ад Таццяны Свірэпа. Фільм зняты пры падтрымцы брэсцкага офіса Human Constanta. Больш інфармацыі на сайце фестывалю http://unfilter.by/2020/03/03/films_belarus/.
16:30–18:00
Культурны хаб ОК16 (вул.Кастрычніцкая, 16/25)
Патрэбная рэгістрацыя па спасылцы https://nefltravanae-kino.timepad.ru/event/1279114/
15 сакавіка (нядзеля) Барысаў — «Жывая Бібліятэка».
14:00–17:00
кафэ «Фабрыка» (вул. Даўмана, 78).
Патрэбна рэгістрацыя па спасылцы https://forms.gle/DgWpSguxXUnGfLnV7
17 сакавіка (аўторак) Магілёў — ініцыятыва «Новыя Рэгіёны» правядуць кінапаказ па фільме «Клас».
18:00
«Читайбург» (вул. Ленінская, 41, ГЦ Аліса, бакавы ўваход)
Патрэбная рэгістрацыя па спасылцы https://newregions.typeform.com/to/qQ82Fg
18 сакавіка (серада) Брэст — трэнінг па негвалтоўнай камунікацыі ад Human Constanta.
19:00 — 20:30
арт-прастора «Калідор» (вул.Астроўскага, 12)
Уваход вольны
19 сакавіка (чацвер) Мінск — лекцыя філасафіні Вольгі Шпарагі па тэме «Выключэнне іншых: ад права падпарадкоўваць да права забіваць».
19:00 — 20:30
# ZAL2 (вул. Казлова, 3, «Палац мастацтваў», 2 паверх)
Уваход вольны
20 сакавіка (пятніца) Мінск — DANCING FOR DIVERSITY (CHARITY PARTY 18+) — вечарынка роўнасці ад тусовачнай ініцыятывы Minsk Girl Gang, феміністычнай ініцыятывы тэндэр на гендэр, Насты Базар і Нuman Сonstanta. Уваход за ахвяраванне ад 1 рубля — выручаныя грошы пойдуць для прытулку «Радзіслава», фестывалю Самаклопату 2.0 і гуманітарнай дапамогі прыёмнай замежных гармадзян_ак і людзей без грамадзянства Human Constanta ў Брэсце. Акрамя гэтага, будзем збіраць прадукты для «Радзіслава» і дзіцячыя цацкі для дзяцей транзітных бежан_ак у Брэсце. Больш інфармацыі тут https://www.facebook.com/events/205523717179992/
19:00 — 00:00
Бар «Ў» (вул. Кастрычніцкая, 19)
18+ Уваход вольны (donate)
21 сакавіка (субота) Мінск. Творчы майстар-клас «Плакаты роўнасці».
11: 00 — 17:00
месца паведамім пасля рэгістрацыі і адбору
Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы https://forms.gle/fLmsJKYN48atuqR6A
21 сакавіка (субота) Баранавічы — канцэрт «Рок супраць нянавісці» ад Baranki Punx (Messed Up і іншыя выдатныя беларускія альтэрнатыўныя групы).
19:00
месца — на старонцы https://vk.com/barankipunx
Уваход вольны
22 сакавіка (нядзеля) Мінск — «Жывая Бібліятэка», падрабязней па спасылцы https://humanlibrary.by/event/zhivaya-bibliyateka-minsk/. Сустрэча ў facebook https://www.facebook.com/events/1118590751817565/
12:30 — 17:30
Культурны хаб ОК16 (вул.Кастрычніцкая, 16/25)
Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы https://forms.gle/3P7yNdfgCWC2d1w7A
22 сакавіка (нядзеля) Мінск - кінаклуб MAKEOUT — фільм «Маргарыту, з саломінкай». Лайла вельмі таленавітая. Яна складае музыку, піша вершы і не лічыць свой цэрэбральны параліч асаблівай перашкодай на шляху да мэтаў. Пасля непрыемнага інцыдэнта дзяўчына пакідае свае былое жыццё ў Дэлі і пераязджае ў Нью-Йорк.
19:00
месца паведамляецца пасля рэгістрацыі
Абавязковая рэгістрацыя да 16 сакавіка па спасылцы https://makeout.by/special/cinema/
22 сакавіка (нядзеля) Брэст — рэжысерка Таццяна Свірэпа пакажа свой кароткаметражны фільм «Чысцец» пра «транзітных бежанцаў» ў Брэсце, а таксама раскажа пра тое, як здарыўся гэты фільм.
19:00–20:00
Прастора КХ (вул. Халтурына 2/1)
Уваход вольны
23 сакавіка (панядзелак) Мінск — Клуб англійскай мовы ад валанцёрскія службы Праваабарончага цэнтра «Вясна».
19:00
«Тэрыторыя Правоў» (вул. Ложынская 16–404)
Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы https://bit.ly/2Qn
Партнёры Тыдня за роўнасць і інклюзію:
культурна-адукацыйны праект і квір-кінафестываль DOTYK, Часопіс пра гендэр і сэксуальнасць MAKEOUT, Валанцёрская служба Праваабарончага цэнтру «Вясна», Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА», «Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын — Яе правы», Беларускі Хельсінкскі Камітэт, інтэрсэкцыянальная ЛГБТК+ ініцыятыва «Новыя Рэгіёны» (Магілёў), Baranki Punx, «Еўрапейскі каледж Liberal Arts ў Беларусі» (ECLAB), Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка», Прастора КХ (Брэст), Арт-прастора «Калідор» (Брэст), тусовочных ініцыятыва Minsk Girl Gang, фемінісцкая ініцыятыва тэндэр на гендэр, Наста Базар, Бар Ў, Еўрапейскае аб’яднанне супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў United.
Далучайся!
#РозныяРоўныя #United4Humanity #Belarus