У IBB адбудзецца акцыя арганізацый, якія працуюць з інвалідамі
У Міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Й.Рау (пр‑т Газеты «Праўда», 11) адбудзецца акцыя, арганізаваная дабрачынным каталіцкім таварыствам «Карытас» сумесна з ГА «БелАДДІіМІ» і праграмай «Мівія».
«Мівія» прадставіць некалькі блокаў «Сталіца», «Горад», «Дом». Госці будуць пастаўлены ва ўмовы, у якіх кожны дзень знаходзяцца людзі з аслабленым зрокам.
ГА «БелАДДІіМІ» прэзентуе праекты «Мастацтва за інклюзія людзей з інваліднасцю», «Звычайныя людзі — выданні аб раўнапраўным і самастойным удзеле людзей з інваліднасцю ў жыцці грамадства».
Пачатак у 13.00.
Дадатковая інфармацыя па тэл. (44) 486–74-23 (Наталля Губар).
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў