Уручэнне Прэміі праваабарончай супольнасці
10 снежня а 16:00 анлайн пройдзе традыцыйная цырымонія ўручэння Нацыянальнай Прэміі праваабарончай супольнасці.
8 снежня быў названы шорт-ліст Нацыянальнай Прэміі праваабарончай супольнасці. Праваабаронцы вылучылі кандыдатаў у трох катэгорыях: «Праваабаронца года», «Журналіст (ка) года», «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года». У намінацыі «Праваабронца года-2020» у спіс увайшлі:
-
Таццяна Агеева;
-
Павел Левінаў;
-
Марфа Рабкова.
У намінацыі «Журналіст года-2020» вылучаныя:
-
Кацярына Андрэева, Белсат;
-
Кацярына Барысевіч, TUT.BY;
-
Дар’я Чульцова, Белсат.
За званне лепшай «Праваабарончай кампаніяй/ініцыятывай года-2020» будуць змагацца:
-
Кампанія ByCOVID19;
-
Валанцёрская служба «Вясны»;
-
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Запрашаем на прагляд цырымоніі абвяшчэння лаўрэатаў Прэміі праваабарончай супольнасці-2020, якая адбудзецца 10 снежня, у дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, а 16:00.
Пачатак трансляцыі — а 16:00 на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў