• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Узнагароджанне пераможцаў конкурсу праектнай фатаграфіі ПРАФОТА-2015

    Запрашаем на ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу праектнай фатаграфіі ПРАФОТА-2015 і прэзентацыю кнігі ПРАФОТА з вынікамі конкурсу 2014 года.

    Сярод гасцей будуць старшыня журы конкурсу і аўтарка канцэпцыі кнігі Ганна Шпакава, арт-крытык конкурсу Вольга Шпарага, дырэктар Месяца фатаграфіі ў Мінску Андрэй Лянкевіч і ўся рэдкалегія кнігі поўным складам. 



    Чакаем у аўторак, 15 снежня, у 19.00 у прасторы ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16 (ст.м.Першамайская), 2‑гі паверх, уваход праз бар Хуліган). 



    Лонг-ліст конкурсу можна пабачыць на нашым сайце http://www.prafota.by, а шорт-ліст будзе вядомы толькі падчас цырымоніі.

    Працы з шорт-ліста ўвойдуць у штогадовы каталог прэміі ды выставу (адбудзецца ў лютым 2016 года ў мінскай прасторы ЦЭХ). Таксама адзін з праектаў у кожнай намінацыі атрымае гран-пры, іх аўтарам арганізуюць персанальныя выставы ў межах Месяца фатаграфіі ў Мінску ў 2016 годзе. Таксама пераможцы будуць мець магчымасць наведаць адну з міжнародных фатаграфічных падзеяў: фестываль, майстар-клас ці партфоліа-рэвію (фармат прызу вызначыць аргкамітэт па выніках конкурсу).

    Прэмія ПРАФОТА ўручаецца другі раз. Сёлета на конкурс падалі 79 праектаў ад 53 аўтараў. У склад журы ўвайшлі Ганна Шпакава (старшыня журы), Святлана Паляшчук, Кен Шлес (Ken Schles), Сайман Норфалк (Simon Nor­folk), Джэймз Ўэлфард (James Well­ford), Джордж Джорджыў (George Geor­giou), Барбара Штаўс (Bar­bara Stauss).

     

    Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефоне +375296868333,
    Юля Дарашкевіч

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці