• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Варкшоп «Як на ТВ — інтэрв’ю праз Zoom»

    Воркшоп ад Алеся Залеўскага — як з кватэры зрабіць студыю, а дзякуючы Zoom ашчадзіць час, грошы і выдаць якаснае відэа інтэрвію.

    Спачатку настроім Zoom, ноутбук і смартфон. Пару парадаў пра фон і святло.

    Пасля некалькі практычных пытанняў па кантэнту:
    — як падрыхтавацца да Zoom інтэрвію, каб хапіла адной кароткай сэсіі;
    — як зрабіць героя саўдзельнікам і падрыхтаваць для яго дакладную тэхнічную інструкцыю.

    Калі з падрыхтоўкай мы завершылі, то прыступаем да выканання асноўнай задачы – рэалізацыі інтэрв’ю. Калі ўключаем запіс? Ці можна перабіваць героя і калі гэта лепей рабіць?

    Разгледзім таксама інструменты, што дазваляюць з размовы online узяць максімальна жыцця.

    Пра вядоўцу: Алесь Залеўскі – журналіст, прадзюсер тэлевізійных і дакументальных праектаў. Працаваў у камандзе стваральнікаў Белсат-ТВ. Быў аўтарам і вядоўцам праекту «Людскія справы».

    Цяпер прадукты Алеся можна пабачыць на Yiu­tube-канале «Редакция», Dis­cov­ery Chan­nel, BBC Yes­ter­day.

    Дзе: Варкшоп пройдзе на платформе ZOOM

    Калі: 13 красавіка 2021 года, 18.30 — 20.30

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Рэгістрацыя завершыцца, як толькі колькасць удзельнікаў дасягне 100. Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку на ZOOM-канферэнцыю за дзень і за гадзіну да пачатку варкшопу.

    Адукацыйнае мерапрыемства пройдзе ў межах Тыдня мабільнай журналістыкі, што ладзіць Установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці