Вебінар “Карысныя парады па лічбавай бяспецы”
Усіх, хто задумваецца з чаго пачынаць і да чаго імкнуцца з пункту гледжання ўласнай бяспекі, запрашаем на вебінар “Карысныя парады па лічбавай бяспецы”, які пройдзе 11 траўня 2022 года з 18.30 да 21.00 па Мінску на платформе ZOOM.
Пытанні, на якія буздем шукаць адказы разам са спецыялістам па бяспецы Мікалаем Кванталіані:
- Абарона сваёй электронная пошты ад несанкцыянаванага доступу
- Абарона перапіскі ў Тэлеграме
- Наколькі надзейнае шыфраванне на нашых прыладах (Windows, Mac, Android, Linux)
- Што можна і чаго нельга рабіць у сацсетках і чатах, калі ты знаходзішся ў Беларусі
- Як падрыхтавацца да ператрусу
Каб прыняць удзел у вебінары, трэба зарэгістравацца да 11.05.2022, 12.00.
Раім вам задаць і сваё пытанне. Пакінуць яго можна таксама ў рэгістрацыйнай анкеце.
Спасылкі на трансляцыю ў ZOOM вы атрымаеце 11.05.2022 за гадзіну да пачатку вебінару, які ладзіцца ў межах антыкрызіснага курса для беларускіх журналістаў «Ратуй сябе!».
Калі засталіся пытанні — задавайце іх тут: ratujsiabie@gmail.com.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў